Как иностранцу оформить разрешение на временное (постоянное) проживание или получить гражданство Республики Беларусь?

Закон - один для всех Калейдоскоп

Наша краіна застаецца прыцягальнай для іншаземцаў. Аднак пры пераездзе ім варта ўлічыць некаторыя моманты, каб не займець праблем з законам.

Іншаземцы, якія жадаюць пастаянна пражываць у Беларусі, павінны мець адпаведны дазвол і дакументавацца біяметрычным відам на жыхарства. Для атрымання першага неабходны падставы, прадугледжаныя арт. 53 і 55 Закона №105-З ад 04.01.2010 г., а значыць, быць блізкімі сваякамі грамадзян нашай краіны і мець права на ўз’яднанне сям’і; з’яўляцца спецыялістамі, у якіх маюць патрэбу нашы арганізацыі; беларусамі, а таксама асобамі, якія ідэнтыфікуюць сябе такім чынам, іх крэўнымі сваякамі па прамой лініі (дзецьмі, унукамі, праўнукамі), якія нарадзіліся за межамі сучаснай Беларусі. Пры гэтым права на ўз’яднанне сям’і маюць муж (жонка), непрацаздольныя бацькі і ўсынавіцелі (удачарыцелі), якія знаходзяцца на ўтрыманні грамадзяніна нашай краіны ці іншаземца, які тут пастаянна пражывае. У асобных выпадках такое права можа давацца іншым сваякам пры наяўнасці ў іх ці запрашаючага дастатковых жыллёвых умоў, а ў апошняга – яшчэ і законнай крыніцы атрымання даходаў з прыбыткам, як мінімум, у памер пражытачнага мінімуму на кожнана члена сям’і.

Для атрымання дазволу на пастаяннае пражыванне іншаземцы могуць звярнуцца з заявай у дыпламатычныя органы Рэспублікі Беларусь у краіне пражывання або ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў па месцы меркаванага пражывання. Пры гэтым у грамадзян Латвіі, Літвы, Польшчы, Ізраіля дакументы прымаюцца без уязной візы, а рашэнні прымаюцца ў максімальна сціслыя тэрміны.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў (акрамя тых, што засведчваюць асобу) прымаюцца пры наяўнасці іх легалізацыі або прастаўлення апастылю. Складзеныя на замежнай мове павінны суправаджацца перакладам на беларускую або рускую і быць засведчанымі натарыяльна.

Кансультацыі па пытаннях набыцця грамадзянства Рэспублікі Беларусь, атрымання дазволу на пастаяннае пражыванне ў нашай краіне можна атрымаць ва ўпраўленні па грамадзянстве і міграцыі УУС Віцебскага аблвыканкама па адрасе: Віцебск, пр.Фрунзе, 41а (тэлефон 60-34-81) ці ў тэрытарыяльных падраздзяленнях па грамадзянстве і міграцыі.

Таццяна Бандарэнка, старшы інспектар групы грамадзянства і міграцыі Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *