«Пожарам — нет!»

Cлужба-101

Пад такой назвай з 27 па 29 ліпеня на тэрыторыі гарпасёлка і раёна праходзіла прафілактычная акцыя, якую праводзілі інспекцыя дзяржпажнагляду раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і цэнтр прапаганды і абучэння Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС. Яе асноўнай мэтай стала папярэджанне пажараў і гібелі людзей на іх, разглядаліся самыя распаўсюджаныя прычыны ўзнікнення пажараў, засяроджвалася ўвага на ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. У рамках акцыі супрацоўнікі МНС правялі  прафілактычныя выступленні сярод сельскага насельніцтва раёна, а таксама ў працоўных калектывах каапнарыхтпрама, льнозавода, АТП №6, лясгаса, прамкамбіната, раённага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання, дзіцячага аздараўленчага лагера “Турасполле”.
В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *