Исчезнувшая дискотека: почему молодёжь не стремиться потанцевать в РДК?

Выясняем ситуацию

Лета – самая “хлебная” пара для правядзення дыскатэк. Дадому вяртаюцца студэнты, да бабуль і дзядуль прыязджаюць унукі, часова “эмігруюць” у вёскі дачнікі з дзецьмі. У цёплыя месяцы за кошт прыезджых колькасць аматараў патанцаваць у раёне істотна павялічваецца. Зараз дыскатэкі ў клубах праходзяць 2-3 разы на тыдзень. А ў раённым Доме культуры апошнім часам наступіла “зацішша”?.. 

На танцполе чацвёра чалавек

Некалі сама “працірала абутак” на танцполе раённага Дома культуры, дзе заўсёды было мнагалюдна. Выплеснуць энергію на поўную моц атрымоўвалася не заўсёды: вялікая колькасць наведвальнікаў замінала рухам. Але заўсёды было цікава і весела. Прайшло не так многа часу, але, ведаю, шмат чаго змянілася ў жыцці РДК: папрыгажэлі будынак і памяшканні, набыта новая сучасная апаратура. Здаецца, ёсць усё, каб зрабіць адпачынак моладзі яшчэ больш насычаным і цікавым. Таму, калі пачула, што дыскатэка ва Ушачах апошнім часам бывае рэдка, мякка кажучы, здзівілася. У мінулую пятніцу наведалася ў РДК, аднак дзверы там былі зачынены. У суботу набыць білеты і зайсці ў залу “асмеліліся” толькі чацвёра. У нядзелю, як і ў пятніцу, прыйшлося “пацалаваць замок” і пайсці высвятляць, чаму ж РДК у выхадны не працуе.
Паводле слоў дырэктара ўстановы культуры Соф’і Мікалаеўны Тарасеня, сёлета наведвальнікаў дыскатэкі – лічаныя адзінкі, а таму адкрываць клуб часам няма сэнсу.
– Дыскатэка амаль не карыстаецца попытам у мясцовага насельніцтва. Праблемы з колькасцю наведвальнікаў пачаліся пасля ўступлення ў сілу новага палажэння Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях – артыкула 17.12 “Допуск на начныя дыскатэкі, у культурна-забаўляльныя клубы непаўналетніх”. Знаходзіцца на дыскатэцы толькі да дваццаці двух гадзін для непаўналетніх – а менавіта яны нашы асноўныя наведвальнікі – стала нецікава: у такі час для многіх адпачынак толькі пачынаецца. Вось і перасталі хадзіць да нас. Зараз – улетку – непаўналетнім дазваляецца знаходзіцца на дыскатэцы да 23 гадзін, аднак і гэта не надта вабіць юнакоў і дзяўчат.

Заела пласцінку?

Пагутарыўшы з маладымі людзьмі з гарпасёлка, высветліла, што большасць з іх не наведваюць дыскатэкі ў раённым Доме культуры па дзвюх прычынах. Як аказалася, сумна тут бывае з-за невялікай колькасці людзей, бо многія ездзяць на дыскатэкі ў сельскія дамы культуры ці проста гуляюць па Ушачах. А гэта прычына напрамую звязана з другой: не падабаецца музыка. Суперсучасныя “электронныя” кампазіцыі – а менавіта іх часцей можна пачуць у РДК – хутка надакучылі юнакам і дзяўчатам. Ім больш даспадобы рускамоўныя папулярныя песні. Рэпертуар сельскіх дыскатэк якраз дазваляе атрымаць асалоду ад “нармальнай” музыкі.
Ад бясконцага “тыц-тыц-тыц” часам баліць галава не толькі ў падлеткаў, але і ў дарослых. Намеснік старшыні Камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Ганна Мікалаеўна Фокіна, якой часта даводзіцца дзяжурыць на дыскатэках, адзначыла, што музыка ў раённым Доме культуры і сапраўды своеасаблівая.
– Рэпертуар музычных кампазіцый на дыскатэцы ў РДК вельмі абмежаваны. Ужо на працягу, напэўна, паўгода тут гучыць адзін і той жа матыў. Нібыта больш дыскаў не знайшлося. Не дзіўна, што дзеці перасталі сюды прыходзіць.
І маладыя людзі знаходзяць новыя месцы адпачынку.

Хіт сезона – Сарочына

На жаль, не кожная ўстанова мае пастаяннага дзіджэя. Яго праца аплачваецца з так званых спецсродкаў – пазапланавых прыбыткаў. Пры такім раскладзе ўся работа ляжыць на плячах дырэктара. Ён сам складае сцэнарый, вядзе дыскатэку, прадае білеты ды яшчэ і сочыць за парадкам. Выдатным прыкладам такога “жняца-шаўца-іграца” з’яўляецца дырэктар Сарочынскага ДК Л.А.Пашута. Менавіта да яе на дыскатэку з’язджаецца моладзь з розных куткоў раёна. Ёсць тут і ўшачане. У чым жа сакрэт папулярнасці ўстановы? Вопытам работы па правядзенні дыскатэк падзялілася з намі Людміла Аляксандраўна:
– Сапраўды, апошнім часам колькасць наведвальнікаў нашых дыскатэк значна ўзрасла: толькі за суботу прадалі 86 білетаў. І гэта не рэкорд. Калі б дазволілі праводзіць дыскатэку хаця б да гадзіны ночы, гэтая лічба была б яшчэ большай. Пры складанні рэпертуару дыскатэкі ўлічваюцца перш-наперш густы наведвальнікаў. Імкнуся наладзіць з моладдзю так званую “сістэму самаабслугоўвання”: юнакі і дзяўчаты самі падбіраюць музыку, якая ім падабаецца, – і мне прасцей спраўляцца з усімі задачамі, і маладыя людзі задаволены.

Няма дыскатэкі – ёсць праблемы

Тое, што ва Ушачах не стала дыскатэкі – нонсэнс. Калі б яна перастала праводзіцца ў сельскім Доме культуры, гэта б яшчэ можна было як-небудзь патлумачыць. А тут, дзе ўстаноўлена самае сучаснае абсталяванне, танцпол чамусьці пустуе. Нават большая працягласць дыскатэкі (ва Ушачах – да дзвюх гадзін, на вёсцы – да 24) не заманіла сюды наведвальнікаў.
Адсутнасць падлеткаў на дыскатэцы ў выхадныя дні вымушае задумацца над тым, дзе яны праводзяць гэты час. Бо, як сведчыць статыстыка, менавіта ад “няма чаго рабіць” моладзь увязваецца ў злачынныя дзеянні. Праблема яшчэ і ў тым, што часта падлеткі, адпраўляючыся на дыскатэку ў другую вёску, ставяць пад пагрозу саміх сябе. Неаднаразова прыходзілася бачыць, як маладыя людзі 15-16 гадоў у цемры тармазілі на трасе машыны, каб трапіць на дыскатэку ў Арэхаўна ці Сарочына. І добра, калі ўсё заканчваецца без здарэнняў…
Вось і атрымліваецца, што адна праблема, здавалася б, зусім не сур’ёзная – адсутнасць дыскатэкі (ці інтарэсу да яе ў моладзі) – цягне за сабой шэраг іншых, больш важных.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



2 комментария по теме “Исчезнувшая дискотека: почему молодёжь не стремиться потанцевать в РДК?

  1. Вы бы посетили дискотеку в Сорочино и об этом написали статью, чем там действительно молодёжь занимается и как проводит свой досуг, и почему предпочитает старый деревенский клуб, а не РДК, где постоянно дежурят учителя и милиция, что соответственно ограничивает рамки желаемого

  2. В Сорочино тоже постоянно дежурят менты и учителя. Еще вопрос где больше. а вот интереснее все же на селе!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *