На Ушаччине продолжаются благотворительные мероприятия в рамках республиканских акций «Наши дети», «От всей души» и «Профсоюзы — детям»

Общество

Прафсаюзы – даўнія сябры

Да навагодняга марафону “Прафсаюзы – дзецям” неўпершыню падключылася Ушацкая раённая арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў (старшыня – Т.Глінская). Смачныя падарункі атрымалі малышы з мнагадзетных сямей (такіх 11), бацькі якіх з’яўляюцца членамі грамадскага аб’яднання.

Традыцыйна актыўнічалі і ўшацкія медыкі: усе малышы, якія перад Новым годам аказаліся ў бальніцы, атрымалі салодкія падарункі, само ж дзіцячае аддзяленне папоўнілася новымі цацкамі. З прыемнай місіяй наведала кіраўніцтва ЦРБ, раённага аб’яднання прафсаюзаў і сваіх даўніх сяброў – мнагадзетную сям’ю Паршонкаў-Лабецкіх з Вялікіх Долец, у якой выхоўваецца 7 дзяцей.


У навагодняй сталіцы

Прыемны сюрпрыз ад “Полацкводаканала” чакаў вучняў Ушацкай школы з мнагадзетных, няпоўных і малазабяспечаных сямей. У рамках акцыі “Нашы дзеці” 9 хлопчыкаў і дзяўчынак запрасілі ў паездку ў навагодні Мінск, дзе было арганізавана наведанне забаўляльнага цэнтра “Данамол”, дзіцячай чыгункі, прадстаўлення ў “Белдзяржцырку”. Не абышлося і без пачастункаў ад прадпрыемства.


Жаданні спаўнялі, стол накрывалі

Традыцыйна нямала гасцей – у доме сямейнага тыпу аграгарадка Арэхаўна. У апошнія дні 2023-га яго выхаванцаў віншавалі прадстаўнікі раённай улады і аддзела па адукацыі, актывісты грамадскіх арганізацый. І калі першыя спаўнялі дзіцячыя мары (дарылі тое, што малыя ўказвалі ў сваіх лістах Дзеду Марозу), апошнія дапамагалі ў накрыцці святочнага стала: ад раённых арганізацый РГА “Белая Русь” і Беларускага фонду міру сям’і перададзены вялізны набор свежай садавіны і цукеркі.


З падарункамі ад БРСМ

У рамках акцыі БРСМ “Цуды на Каляды” падарункі, віншаванні прымалі нядаўна маладыя людзі з інваліднасцю. На бліжэйшыя дні запланаваны таксама салодкі стол з гульнявой праграмай для пяці прыёмных сямей, у якіх выхоўваюцца дзеці. Дапамогу ў арганізацыі такіх мерапрыемстваў раённаму камітэту грамадскага аб’яднання аказалі неабыякавыя людзі. Сярод іх – калектывы Ушацкага раёна газазабеспячэння, раёна электрычных сетак, індывідуальныя прадпрымальнікі Сяргей Падрэз, Аляксандр Кузміч (“Рыбалоў”) і Аляксандр Лісоўскі (“Чайная лаўка”).


З удзячнасцю за мудрасць

У гэтыя святочныя дні не застаецца без увагі таксама старэйшае пакаленне. У рамках акцыі “Ад усёй душы” ў Нацыянальны акадэмічны драмтэатр імя Якуба Коласа ў гэтую сераду запрасілі больш 500 жыхароў Віцебшчыны, 250 з якіх – прадстаўнікі залатога ўзросту. Ушаччыну на мерапрыемстве прадставілі старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Ніна Аляксандраўна Васілеўская, ветэран працы Жанна Кірылаўна Літвін, а таксама работнікі сацслужбаў, якія побач з пажылымі па прафесійных абавязках і закліку сэрца. Адзінокіх пажылых грамадзян віншуюць гэтымі днямі і валанцёры “срэбранага” ўзросту Ушаччыны.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *