Когда спорт становится делом жизни: лучшие тренеры и атлеты района получили заслуженные награды

Общество

Прадстаўнікі савецкага пакалення адразу прыгадаюць, з якога вядомага хіта ўзяты гэты радок. Праўда, у зале школы мастацтваў, якую напярэдадні прафесійнага свята запоўнілі работнікі і актывісты спартыўнай сферы раёна, публіка ў большасці сваёй была маладзейшая, аднак і яна дружна падхапіла ў фінале імпрэзы песню “Героі спорта”. Муслім Магамаеў спеў гэты гімн у далёкім 1972-м на Алімпіядзе ў Мюнхене, але і праз паўстагоддзя яго словы знаходзяць водгук у сэрцах людзей, што жывуць пад дэвізам “Хутчэй, вышэй, мацней”.

У сучаснай Беларусі поспехам на міжнароднай спартыўнай арэне і фарміраванню здаровай нацыі надаецца надзвычайная ўвага – гэта падкрэсліла ў сваёй віншавальнай прамове член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня райсавета Наталля Марковіч. Яна ўручыла інструктарам-метадыстам СДЮШАР Ігару Коршуну і Яне Сінкевіч узнагароды раённага ўзроўню. Падзякі загадчыка сектара спорту і турызму атрымалі трэнеры спартшколы Пётр Варатынскі, Крысціна Зуева, Кацярына Маркевіч, дзяжурны па зале Дзмітрый Раманоўскі, работнікі, што забяспечваюць функцыянаванне спарткомплексу: Андрэй Шчукін, Сяргей Мацюшэнка, Анастасія Кіслякова, Аляксандр Касяк, Пётр Цвяцінскі.

Старшыня прафсаюзнай пярвічкі Святлана Фядосенка ўручыла Падзякі за добрасумленную працу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Веры Кілінай, Раману Фядосенку, Дзмітрыю Лёлю, Рыме Зільберт, Вікторыі Лецкай.

Узнагароды сектара за адметныя дасягненні атрымалі і спартсмены, якія прынеслі ўстанове медалі абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў. А С.Ціханёнак асобна падзякаваў гаспадарам утульнай залы за гасціннасць і выдатны канцэрт.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *