Во время акций по бесплатной консультации, проводившихся в марте, в нотариальную контору Ушачского района обратилось 15 граждан

Общество

Падчас акцый па бясплатным кансультаванні грамадзян, якія праводзіліся 6 і 15 сакавіка, у натарыяльную кантору Ушацкага раёна звярнулася 15 чалавек. Пытанні былі розныя, але сёння хачу спыніцца на памылцы, якую паўтараюць многія ўшачане. Гэта будзе прыклад, які нельга пераймаць.

На прыём звярнуўся грамадзянін М., у якога маці памерла ў 2021 годзе. У доме жыў другі сын спадчынадаўцы П., а паміж братамі на працягу доўгага часу склаліся непрыязныя адносіны. Даведаўшыся, што брат аформіў у 2023 годзе спадчыну, ён таксама вырашыў атрымаць сваю частку. Аднак у афармленні яму было адмоўлена, бо прапушчаны шасцімесячны тэрмін для прыняцця спадчыны і адсутнічае дакумент, які пацвярджае фактычнае ўступленне ў валоданне і кіраванне спадчыннай маёмасцю.

Сітуацыя распаўсюджаная. Адны з братоў ці сясцёр часта не прыходзяць за падачай дакументаў на прыняцце спадчыны пасля смерці бацькоў, паколькі ў доме пражывае нехта з іх родных. Думаюць, калі паўстане пытанне па продажы ці падзеле маёмасці, тады і будзем афармляць. Але пасля 6 месяцаў яны губляюць такое права, а той, хто пражываў – аўтаматычна набывае, нават без звароту да натарыуса, паколькі жыве ў доме, а значыць фактычна ўступіў у яго валоданне. Прычым, непаразуменні паўстаюць часта нават паміж роднымі, якія знаходзіліся ў добрых адносінах, а тым больш паміж іх дзецьмі, так што парада толькі адна: падавайце заяву на прыняцце спадчыны на працягу 6 месяцаў пасля смерці, такім чынам за вамі захаваюцца правы на вашу частку, атрымаць якую і распарадзіцца ёю вы зможаце ў любы час.

У выпадку з грамадзянінам М. выйсце толькі адно – звярнуцца ў суд і даказваць, што ён таксама фактычна ўступіў у спадчыну (даглядаў дом, аплачваў падаткі ці рабіў іншыя дзеянні).

Жанна КАВАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *