АПК Ушачского района активно готовятся с посевной

Сельское хозяйство

Ва ўсіх гаспадарках раёна ёсць падрыхтаваныя да сяўбы ўчасткі, і пяць сельгаспрадпрыемстваў ужо прыступілі да закладкі яравога аўсу.

З-за пераўвільготненасці глебы не стартаваў пакуль толькі “Дземенец”. Лідзіруе па-ранейшаму “Вялікадолецкае”, якое першым распачало пасяўную кампанію гэтага года – закрыта 110 гектараў. Усяго на 26 сакавіка пасеяна 249 з 900 запланаваных гектараў гэтай культуры.

Акрамя падкормкі азімых і пашаў, пратручвання насення актыўнымі тэмпамі вывозіцца арганіка – на палях ужо 81 180 тон з прадугледжаных 100 тысяч.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *