Ушачские школьники на областной спартакиаде подростков

Наши дети Общество

На мінулым тыдні на базе вайсковай часці 2034 (Полацкі пагранічны атрад) прайшла абласная спартакіяда падлеткаў, арганізатарамі якой выступілі аддзелы па справах моладзі і адукацыі Віцебскага аблвыканкама, абласная арганізацыя БРСМ. У мерапрыемстве прыняла ўдзел і каманда нашага раёна ў складзе шасці чалавек – вучняў Ушацкай школы.
Спартакіяда праводзілася з мэтай прыцягнення падлеткаў да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам, прафілактыкі правапарушэнняў з удзелам падлеткаў, а таксама накіравана на выхаванне ў моладзі грамадзянскай адказнасці і патрыятызму.
Праграма спаборніцтваў уключала спартыўна-прыкладное мнагабор’е, камбінаваную эстафету і перацягванне каната. Паміж 25 камандамі з гарадоў і раёнаў вобласці разгарнулася ўпартая барацьба, у выніку якой перамога дасталася камандзе Глыбоцкага раёна.
В.ПОЛАЗАВА. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *