Ва Ушацкім раёне пачасціліся выпадкі парушэння правілаў утрымання дамашняй жывёлы.
Так, грамадзянін А., з’яўляючыся ўладальнікам двух сабак, выгульваў іх без прывязі і намордніка. Як вынік – чатырохлапыя загрызлі дзвюх чужых коз. Урон, які панесла жанчына, склаў 1300 беларускіх рублёў.
Другі выпадак гэтак жа адбыўся з-за выгулу сабакі грамадзянінам Н. без прыгаданых абмежаванняў. Жывёла загрызла дваццаць пяць чужых курэй на суму 800 рублёў.
У абодвух выпадках судом Ушацкага раёна справы аб адміністрацыйных правапарушэннях былі спынены ў сувязі з добраахвотным пакрыццём парушальнікамі нанесенага ўрону. Нагадаю, што забывацца пра захаванне правілаў утрымання дамашняй жывёлы, пра небяспеку, якую тыя могуць уяўляць для акружаючых, не варта.
Аксана МІШУТА,
суддзя суда Ушацкага раёна.