“Копеечка” в Ушачах: народная марка и лидерство на рынке

Общество

Чаму з усіх кропак гандлю ў навагодні нумар выбар паў менавіта на “Капеечку”? Падстава на тое вельмі важкая – у рэспубліканскай прэміі “Народная марка” першае месца ў сферы паслуг атрымаў менавіта гэты сеткавік! Прычым не гіпермаркеты, а магазіны як ва Ушачах фармата “Ля дома”. Зразумела, што працавалі на агульнае золата ўсе гандлёвыя кропкі ЗАТ “Дабраном”. У нашым райцэнтры іх дзве, і абедзве запатрабаваны, нягледзячы на невялікую адлегласць паміж сабой і наяўнасць канкурэнтаў. У агульным тавараабароце раёна магазіны “Капеечка” за 11 месяцаў маюць 16,8 працэнта, займаючы другое месца і крыху саступаючы “Санце”. Сярэднямесячная выручка дзвюх кропак склала 810,9 тысячы рублёў.

Пачатак дня, а каб зрабіць агульны здымак калектыву “Капеечкі”, што працуе на першым паверсе ўнівермага, давялося прасіць пакупнікоў крышачку пачакаць. “Мы ведаем, якія тавары ва ўшачан – народныя, – з усмешкай увязвае перамогу кампаніі з перадсвяточным гандлем загадчык магазіна Алена Віктараўна Сталыга. – Хаця і ва ўсе астатнія дні, нягледзячы на тое, што размешчаны не ў жылым мікрараёне і побач магазіны, увагай пакупнікоў не абдзелены. У дзень выручка зараз па 18 тысяч, калі год таму было напалову менш. Аптымізуем выкладку ў гандлёвай зале, аператыўна рэагуем на попыт пакупнікоў. Ушачане ведаюць, што купіць у нас можна літаральна ўсё, а таксама пра гібкую сістэму скідак. Кожны дзень шмат тавару прадаецца па акцыях, ну а зараз – практычна ўсе. Да Новага года ў нашых магазінах беларускія прадукты ідуць са зніжкай да 10 працэнтаў”.

Сярод пераможцаў прэміі “Народная марка” ў намінацыі паслугі таксама сетка заправачных станцый “Белнафта”, “Беларусбанк” і яго банкаўскі прадукт, мабільны аператар МТС. Назвалі толькі тых пераможцаў, аддзяленні якіх працуюць і ў нашым раёне. Гран-пры ж прэміі атрымала кампанія “Савушкін прадукт”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *