Прафсаюзны прававы прыём па пытаннях працоўнага заканадаўства і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў пройдзе ва Ушацкім раёне 20 студзеня. Месцы і час правядзення: 9.30-11.30 – ТАА“Твестуба ПРА” (г.п. Ушачы, вул.Фрунзэ, 31); 12.00-14.00 – УП ЖКГ Ушацкага раёна (г.п.Ушачы, вул.Калінінская, 13В).
Прыём будзе праводзіць галоўны прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Юлія Валер’еўна ВЕЛІЧЭНКА. Папярэдні запіс – па нумары (8-0212) 26-18-48.