29 копеек или штраф? Ушачский лесхоз предупреждает о последствиях незаконной заготовки берёзового сока

Общество

У цяперашні час Ушацкі лясгас вядзе нарыхтоўку і рэалізацыю бярозавага соку насельніцтву. Аднак не ўсе грамадзяне законным чынам назапашваюць карысны лясны напітак.

На мінулым тыдні работнікі Глыбачанскага лясніцтва ў адным з кварталаў выявілі незаконную нарыхтоўку бярозавіка. Устаноўленая ў гэтым месцы фотапастка паказала парушальніка, якому цяпер пагражае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 20 базавых велічынь.

Як нам паведамілі у лясгасе, маюць месца і яшчэ больш нахабныя факты, калі грамадзяне наведваюцца ў месцы нарыхтовак і зліваюць сок з выстаўленых лесаводамі поліэтыленавых мяхоў. Не варта спадзявацца, што такія ўчынкі застануцца незаўважанымі, бо фотапасткі, якія маюцца ва ўсіх лясніцтвах, зараз размяшчаюцца ў першую чаргу ў месцах нарыхтовак. Да таго ж, з нядаўняга часу колькасць сродкаў фотафіксацыі і відэаназірання ў лясах павялічылася.

Нагадаем, што літр соку ў лясніцтвах можна набыць ўсяго за 29 капеек. У параўнанні са штрафам за парушэнне заканадаўства кошт зусім сімвалічны!

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *