Вопросы дорожных служб обсудили на «прямой линии»

Зваротная сувязь

У назначаны час тэлефанаванняў нашых чытачоў чакалі начальнік філіяла “Ушацкае ДРБУ-105” А.І.Коцур і начальнік Ушацкай лінейна-дарожнай дыстанцыі ДЭУ №37 П.П.Кляшчонак.
А паступіла на “прамую лінію” ўсяго два званкі. Васіль Іванавіч Дубоўскі, жыхар вёскі Красная Горка, расказаў, што ў свой час у іх населеным пункце сталі рамантаваць дарогу, але давялі да паловы і кінулі (пясок вазілі са Звоні). А па ёй жа ездзяць розныя людзі на машынах, асабліва шмат рыбакоў, якія накіроўваюцца да возера Бярозаўскае. Дарога становіцца яшчэ горшай.
А.І.Коцур адказаў заяўніку, што трэба пазваніць старшыні Глыбачэнскага сельскага Савета, каб паступіла заяўка на рамонт дарогі, і ён будзе зроблены.
Віктар Ісакавіч Ладзік з вёскі Гара Сарочынскага сельсавета расказаў пра дарогу, якой карыстаюцца яе жыхары, прадстаўнікі газавай гаспадаркі і іншыя. Ён паскардзіўся, што пазамінулым годам дарогу падрамантавалі “смехам”. Як толькі дождж, так вельмі дрэнна ехаць. Абвальваецца зямля і вакол пакладзенай трубы. Побач вазілі пясок у іншыя месцы, а рамонт названай дарогі не працягнулі. Падсыпаць трэба нейкіх метраў трыста.
Начальнік філіяла “Ушацкае ДРБУ-105” паабяцаў адрэагаваць справай на заяву вяскоўца.
Не змагла дазваніцца ў час “прамой лініі” Святлана Мікалаеўна Гракава, якая выказала просьбу жыхароў Матырына крыху пазней: пажадана, каб на прыпынку аўтобуса ў гэтай вёсцы была хоць бы лаўка. А.І.Коцур адказаў лаканічна: “Зробім”.
У сваю чаргу, карыстаючыся момантам, А.І.Коцур і П.П.Кляшчонак папрасілі журналіста завастрыць увагу чытачоў на даўняй праблеме дарожнікаў – утрыманні вешак, дарожных знакаў, павільёнаў на прыпынках грамадскага транспарту. Па-ранейшаму людзі часам дазваляюць сабе хуліганскія паводзіны – наносяць шкоду грамадскай маёмасці.
Г.ВАРАТЫНСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *