Дзяржаўны герб, Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны гімн – візітныя карткі Беларусі, сімвалы нашай незалежнасці і багатай гісторыі.
Пра гэта казаў старшыня райвыканкама Сяргей Садоўскі ў сваёй прамове на ўрачыстасці, што ладзілася ў нядзелю ва Ушачах з нагоды адпаведнага свята.
Для кожнага беларуса яно напоўнена асаблівым гонарам за сваю краіну. Напэўна, пра гэта многія думалі ў момант, калі супрацоўнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Раманоўскі чаканіў крок па цэнтральнай плошчы гарпасёлка, каб узняць над ёй дзяржаўны сцяг, калі разліліся па наваколлі знаёмыя кожнаму радкі роднага гімна.
У любым раёне, у кожнай арганізацыі ёсць людзі, якіх прынята называць актывістамі – яны з’яўляюцца пачынальнікамі ўсіх годных спраў, ахвяруюць асабістым часам на карысць агульных інтарэсаў. І вельмі прыемна было такім прадстаўнікам працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый у гэты адметны дзень атрымаць з рук кіраўніка раёна ўзнагароды рознага ўзроўню за актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці рэгіёну.