Осеменаторы Ушачского района приняли участие зональном конкурсе профмастерства

Сельское хозяйство

Каб трымаць спецыялістаў “у тонусе”, Полацкая племстанцыя, якая абслугоўвае і сельгаспрадпрыемствы нашага раёна, штогод праводзіць конкурсы прафмайстэрства. Летась асемянатары гаспадарак дэманстравалі свае навыкі на базе “Завячэлля”, а сёлета – у Полацкім раёне.

Там прайшлі і занальныя, і раённыя спаборніцтвы, у якіх прынялі ўдзел 16 асемянатараў з трох рэгіёнаў.

Трэба зазначыць, што арганізатары заўсёды нацэльваюць калег на максімальную аддачу, падкрэсліваюць, што прадстаўнікі вобласці неаднаразова выходзілі пераможцамі ў рэспубліцы, таму і пытанні штораз усё складаней. Сёлета з 30 тэарэтычных задач былі нават па лячэнні кароў, не гаворачы непасрэдна пра асемяненне, а сярод канкурсантаў аказаўся мінулагодні пераможца па краіне, так што падкаваныя палачане былі па-за канкурэнцыяй. Памянялася не на карысць ушачан і практычная частка. Замест выхаду цялят на 100 галоў улічвалася колькасць замацаванай жывёлы. На комплексе “Карпекі”, дзе і праходзіў конкурс, іх 2 тысячы галоў. У нас невялікае пагалоўе і менавіта па гэтай прычыне асемянатар з “Глыбачан” Андрэй Літвін аказаўся на трэцім месцы сярод калег з раёна, хоць па тэорыі на два балы абышоў нават пераможцу Генадзя Сінякова з “Сафійскіх дароў”. Другое месца заваявала Алеся Кімава з “Ільюшынскага”. Аднак самы галоўны вынік падобных сустрэч – гэта абмен вопытам з калегамі.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *