Плели венки, играли в народные игры, загадывали желания. В Ушачах отпраздновали Купалье

Главное Общество

“Памятаем, як у дзяцінстве чакалі Купалу нават больш, чым уласны дзень нараджэння! Чароўная ноч з 6 на 7 ліпеня заўсёды была напоўнена ўражаннямі і прыгодамі: паўсюдна палілі вогнішчы, ладзілі гульні і карагоды, прыдумвалі вясёлыя розыгрышы…”, – дзяліліся з намі Юлія і Яўген Мялешкі нядзельным вечарам, калі ва Ушачах праходзіла прыгаданае народнае свята.

Зрэшты, любяць яго і цяперашнія дзеці – вось і іх дачушка Аня была ў прыўзнятым настроі. Артыстычная дзяўчынка – удзельніца Узорнага фальклорнага калектыву “Спадчына” і разам з сябрамі дэманстравала сваё майстэрства гледачам, якія запоўнілі летні амфітэатр і не шкадавалі апладысментаў для юных выканаўцаў народных беларускіх танцаў. Захапленне Ані тата і мама падтрымліваюць: выдатна, што дзеці не толькі асвойваюць харэаграфічнае мастацтва, а і зберагаюць культурныя традыцый продкаў.

Пляценне вянкоў з палявых кветак – адна з іх. І арганізатары паклапаціліся, каб кожны жадаючы змог пакрасавацца ў каларытным уборы. Нават не падлічыць, колькі іх вырабілі за вечар умелыя супрацоўніцы раённай бібліятэкі! Многія госці ахвотна набывалі і сувеніры, што прапаноўвалі майстры Дома рамёстваў, супрацоўнікі ТЦСАН.

Мы ж упэўніліся, што вяночкі з васількоў і рамонкаў да твару і маленькім дзяўчаткам, і сталым жанчынам! Дарэчы, добрую палову гасцей свята складалі бабулі з дзядулямі, якія прывялі на яго ўнукаў. Прычым, выглядалі ўсе аднолькава шчаслівымі! На кожныя канікулы прыязджаюць з горада да Васіля Васільевіча Мядзведскага школьніцы Соня і Ліза – ветэран ПМК-66 і колішні лаўрэат прэміі “Чалавек года Віцебшчыны” прызнаўся нам, што вельмі іх чакае і ахвотна прысвячае час выхаванню любімых унучак. Ласаваліся набытымі на фэсце прысмакамі Маша Кастагрызава і Ліза Загавалава, якія летам з задавальненнем мяняюць Наваполацк і Мінск на ўшацкую вуліцу Садовую. Як аказалася, дзяўчаткі шмат ведаюць пра купальскія традыцыі – напрыклад, пра тое, што кінуты ў рэчку вяночак прыплыве да таго берагу, дзе жыве будучы жаніх. А ўшачанка Лера Пецкалёва расказала нам, што сёлета ўпершыню пусціла кветкі па вадзе – звычай гэты ёй падаўся вельмі рамантычным і прыгожым. Дзяўчына добра малюе, з’яўляецца пераможцай шматлікіх творчых конкурсаў і, магчыма, купальскія фарбы знойдуць адлюстраванне ў яе новых работах.

Пагутарылі мы і з маладой парай, якая прыбыла да нас з Расіі. Насця і Сяргей жывуць у Валгаградскай вобласці і працуюць у сферы ай-ці, ва Ушачы ж прыехалі да бабулі дзяўчыны Тамары Паўлаўны Залатухінай. “Хоць у беларусаў і расіян ёсць пэўныя адрозненні па менталітэце, аднак адчуваю сябе ў вашай краіне камфортна, ды і народныя традыцыі ў нас даволі падобныя! Беларускае ж Купалле вельмі прыгожае і маляўнічае”, – падзяліўся з намі малады чалавек.

Одним из центральных событий праздника стало зажигание костра, вокруг которого собрались все желающие. Многие плели венки из полевых цветов и пускали их по реке, что символизировало надежду на удачу и любовь.

Увогуле літаральна кожны, з кім давялося пагутарыць гэтым купальскім вечарам, атрымаў яркія эмоцыі, за што варта падзякаваць удзельнікам канцэртнай праграмы, усім арганізатарам цудоўнага народнага свята.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *