Трудовая мастерская «С лёгким паром!» открылась в ТЦСОН Ушачского района

Общество

Працоўная майстэрня «З лёгкай парай!» адкрылася нядаўна ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН.

– Пад кіраўніцтвам інструктара па працоўнай тэрапіі Сяргея Вітальевіча Касіча нашы наведвальнікі займаюцца цікавай і ў той жа час вельмі карыснай справай: пашыраюць веды пра гаючыя ўласцівасці раслін, вучацца вязаць венікі для лазні, майстраваць запарнікі, шыць мачалкі і збіраць з усяго гэтага ўнікальныя падарункавыя наборы, – расказвае загадчык аддзялення Наталля Мікалаеўна Глінская. – Заняткі часта праходзяць на свежым паветры, прадугледжваюць аптымальную фізічную актыўнасць грамадзянам з інваліднасцю, развіваюць дробную маторыку рук.

Ацаніць якасць зробленага ды сябе ці блізкіх лазневымі абноўкамі парадаваць могуць усе жадаючыя – пералічанае вышэй па прымальным кошце прапануецца набыць непасрэдна ў
ТЦСАН ці фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Юнацтва-Ушачы”. Ужо зараз назіраецца асаблівы попыт нашых землякоў на венікі – бярозавыя, дубовыя, кляновыя, ліпавыя. Матэрыял для іх нарыхтоўваецца з дазволу Ушацкага лясніцтва на яго тэрыторыі.

Усіх, каго зацікавіла інфармацыя, чакаюць па адрасе: в.Градзянец, вул. Цэнтральная, 3Б, кантактны тэлефон: 5-99-73.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *