Акрамя камбайнераў і вадзіцеляў на адвозцы зерня ў час жніва было задзейнічана і шмат іншых працаўнікоў – кіпела работа на зернесушыльных комплексах і зернесховішчах, у рамонтных майстэрнях, сталовых. Дапамогу аграрыям у гэтыя дні аказвалі прадпрыемствы і арганізацыі раёна. Так, напрыклад, на паўтара месяца вадзіцель школьнага аўтобуса Сяргей Федарэнка перакваліфікаваўся ў механізатара і працаваў на зернесушылцы УП “Сафійскія дары”.
Як мы ўжо паведамлялі, у гэтым сезоне раённае аддзяленне Беларускай партыі “Белая Русь” удзяліла асаблівую ўвагу аграрыям і падрыхтавала для іх некалькі падарункаў. Адзін з іх яго старшыня Таццяна Глінская якраз і ўручыла Сяргею Віктаравічу, падзякаваўшы за работу і ўклад у важную справу.
Вольга КАМАРКОВА.