В Ушачах прошёл Единый день безопасности

Главное

 

У гэты чацвер па ўсёй краіне прайшоў Адзіны дзень У гэты чацвер па ўсёй краіне прайшоў Адзіны дзень бяспекі. У яго рамках на Ушаччыне адбылося нямала бяспекі. У яго рамках на Ушаччыне адбылося нямала прафілактычных мерапрыемстваў. Кульмінацыяй жа прафілактычных мерапрыемстваў. Кульмінацыяй жа акцыі традыцыйна стала свята каля раённага цэнтра акцыі традыцыйна стала свята каля раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Галоўнымі гасцямі мерапрыемства былі вучні Ушацкай школы. Тэматычныя пляцоўкі падрыхтавалі аддзелы па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў, Дзяржаўтаінспекцыя, райбальніца, раён газазабеспячэння, раён электрасетак, БРСМ, аддзел дзіцяча-юнацкай кнігі. На кожнай было шмат конкурсаў і інтэрактываў. Дзецям нагадалі правілы бяспекі, нумары экстранных службаў.

На пляцоўках аддзела ўнутраных спраў і райбальніцы хлопчыкі і дзяўчынкі ахвотна ацэньвалі вагу ахоўнага шчыта, прымяралі шлемы, бронежылеты і касцюм інфекцыяніста, удзельнічалі ў майстар-класе па апрацоўцы, перавязванні ран. Усе жадаючыя маглі прама на свяце змерыць тэмпературу, ціск, пракансультавацца з урачамі.
Аддзел па надзвычайных сітуацыях падрыхтаваў спецыяльныя заданні для дзяцей. Школьнікі з задавальненнем удзельнічалі ў тэматычных конкурсах, вучыліся карыстацца вогнетушыцелем, правільна дзейнічаць пры пажары. Самыя ж актыўныя атрымлівалі прэзенты – памяткі, стыкеры, закладкі. А ў фінале мерапрыемства варатавальнікі паказалі, як справіцца з сапраўдным узгараннем.

Газавікі і энергетыкі распавялі аб правілах бяспечнага абыходжання з газавымі і электрычнымі прыборамі. Удзельнікі даведаліся, як прадухіліць уцечку газа, што рабіць пры яго паху ў памяшканні і чаму нельга перагружаць электрасеткі. Дзеці з цікавасцю знаёміліся з работай прыбораў, якімі штодня карыстаюцца гэтыя спецыялісты, збіралі з канструктара на хуткасць нумар газавай службы.

Цікавую віктарыну па тэме бяспекі праводзілі ля стэнда з карыснай інфармацыяй супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы. Дарэчы, самыя кемлівыя атрымлівалі салодкія пачастункі. Правяралі веды школьнікі і на пляцоўцы райкама БРСМ.

Ва ўстановах адукацыі праведзена вучэбная эвакуацыя з удзелам прадстаўнікоў усіх службаў, задзейнічаных у ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Разнапланавыя трэніроўкі ладзілі ў калектывах многія прадпрыемствы і арганізацыі.

Анастасія ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *