В преддверии Дня учителя партия «Белая Русь» присоединилась к проекту «Учительское слово»

Общество

Сярод членаў партыі “Белая Русь” шмат педагогаў. Зразумела, што мы не маглі абысці ўвагай іх прафесійнае свята і далучыліся да праекта “Настаўніцкае слова”, які прайшоў па ўсёй краіне.

А форму мерапрыемства абралі цёплую, жывую. У Плінскім клубе за круглым сталом сабраліся педагогі-ветэраны, дарэчы, частыя і актыўныя ўдзельнікі святаў не толькі мясцовых, але і раённых, а таксама іх маладзейшыя калегі і вучні. Вылучылі выкладчыкаў былой Плінскай СШ, бо ў іх варта павучыцца вельмі каштоўнай рысе – калектыўнасці.
Мы не ездзім у госці з пустымі рукамі: падрыхтавалі сувеніры для настаўнікаў і юных артыстаў – жыхароў Угрынак і Двор Пліна, прывезлі і пачастункі на салодкі стол, а ён аказаўся застаўлены прысмакамі, што спяклі настаўнікі і іншыя ветэраны працы вёскі. Мерапрыемства загадчыца клуба Юлія Крыжэўская прымеркавала да Дня пажылых людзей, таму ўдзельнікаў свята аказалася шмат.

А непасрэдна 1 кастрычніка мы разам са старшынёй ветэранскай арганізацыі Н.А.Васілеўскай і дырэктарам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва В.А.Ізмайловіч наведалі былых малалетніх вязняў. Пётр Мечыслававіч Мажэйка, Вольга Касьянаўна Стрыжонак, Мікалай Уладзіміравіч Пятроўскі і Ніна Сяргееўна Казьяніна сустракалі нас дома, а Еўдакіі Раманаўне Пускінай, якая зараз жыве ў дачкі, падарунак перадалі. Зразумела, што дачыненне да гэтых свят маюць вельмі многія ветэраны працы раёна. Усім ім таксама жадаем актыўнага даўгалецця і цёплай восені жыцця.

Таццяна ГЛІНСКАЯ, старшыня раённага аддзялення партыі “Белая Русь”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *