“Па Савецкай ехаць адно задавальненне!” Так цяпер кажа, пэўна, кожны аўтамабіліст, рухаючыся па адной з галоўных вуліц Ушач. На мінулым тыдні на ўчастку ад будынка суда да райбальніцы з’явілася новае асфальтавае пакрыццё.
Работы выкананы дарожна-будаўнічым трэстам №1 горада Віцебска. Дарэчы, разбіты пласт палатна зняты і асфальтагранулят пакладзены па вуліцы Піянерскай. Дзякуючы такому метаду летась адрамантавана дарога па Полацкай, а яшчэ раней – па А.Клопава.
Адразу адкажам на пытанні нашых падпісчыкаў наконт астатніх вуліц райцэнтра, дзе таксама патрэбна новае пакрыццё. “Апрануць” у новы асфальт адразу ўсе немагчыма – на гэта патрабуюцца вялікія ўкладанні, толькі на ўчастак Савецкай затрачана больш за 300 тысяч рублёў. У перспектыўных планах – пры наяўнасці сродкаў завяршыць асфальтаванне Савецкай у адваротным баку – ад пачатку вуліцы да аўтавакзала, а таксама прывесці ў парадак праблемную Камсамольскую.
Гэтымі днямі работнікі прыгаданага дарожна-будаўнічага трэста асфальтуюць таксама і некалькі вуліц у аграгарадку Арэхаўна.
Вольга КАМАРКОВА