Штогадовую дабрачынную кампанію пад такой назвай запусціў 1 снежня Беларускі Чырвоны Крыж.
Да 15 студзеня хлопчыкі і дзяўчынкі з інваліднасцю, з малазабяспечаных, няпоўных, апякунскіх сямей атрымаюць запаветныя падарункі дзякуючы вашай дабрыні. Навагоднія ёлкі, упрыгожаныя паштоўкамі з пажаданнямі малых, ва Ушацкім раёне хутка будуць устаноўлены ў будынках райвыканкама (г.п.Ушачы, вул. Ленінская, д.12) і ТЦСАН (в.Градзянец, вул. Цэнтральная, 3б). Усе жадаючыя могуць набыць указаную ў паштоўцы рэч і пакінуць пад ёлкай ці перадаць валанцёрам грамадскага аб’яднання. Таксама можна зрабіць ахвяраванне на любую суму праз сістэму АРІП (дабрачынны ўзнос з кодам акцыі “333”).
Калі хочаце асабіста наведаць з падарункам маленькага аўтара паштоўкі ці ўдакладніць прапанаваную інфармацыю, звяртайцеся да старшыні раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Наталлі Глінскай, тэлефон 5-99-73.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ

