Актуальные вакансии в Ушачском районе

Главное

197 вакансій прапануюць зараз ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ушацкага райвыканкама. 

У ліку навінак – пасады загадчыка сталовай, повара, ветэрынарнага санітара, слесара па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання, загадчыка рамонтнай майстэрні, машыніста кацельні, токара, начальніка станцыі тэхнічнага абслугоўвання машын і абсталявання жывёлагадоўчых ферм і комплексаў ва УП “Сафійскія дары”; бухгалтара ў КУСГП “Вялікадолецкае”; брыгадзіра вытворчай брыгады, юрысконсульта ў ААТ “Ільюшынскі”; тэхніка-масажыста ў санаторыі “Лясныя азёры”; інжынера-механіка, майстра лесагаспадарчага ўчастка, ляснічага (для работы ў Сарочыне) у лясгасе; кухоннага рабочага ў ТЦСАН Ушацкага раёна; інспектара ў раённай энергагазінспекцыі; прыбіральшчыка тэрыторыі на АЗС №34.

Нямала вакансій і ў іншых прадпрыемствах, арганізацыях раёна. Заработная плата па спецыяльнасцях вагаецца ад 858 да 3500 рублёў за стаўку. Падрабязнасці – на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Жыхарам” ці па тэлефонах: 5-88-57, 5-73-51.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *