Построили без разрешения? Узнали, как узаконить пристройку к дому и избежать штрафа

Общество

 

Прыбудавалі да дома веранду, замянілі старую адрыну, узвялі лазню… і пры гэтым не маеце дакументаў, якія гэта дазваляюць? Любое з гэтых дзеянняў лічыцца самавольным і пагражае штрафам. Аднак фінансавых страт можна пазбегнуць, калі ўзаконіць самавольныя пабудовы, прычым, у спрошчаным парадку, які дзейнічае да 1 студзеня 2028 года. Аб гэтым наша інтэрв’ю з начальнікам аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ушацкага райвыканкама Н.М.КРУЦЁНАК.

– Наталля Мікалаеўна, давайце нагадаем, якія самавольныя пабудовы можна ўзаконіць па спрошчаным парадку?
– Аднакватэрныя дамы і нежылыя пабудовы пятай катэгорыі складанасці (хлявы, гаспадарчыя блокі, лазні), узведзеныя або рэканструяваныя грамадзянамі без дазволаў і праектнай дакументацыі і не адлюстраваныя ў тэхнічным пашпарце на дом. Прынцыпова, што яны павінны быць на зямельным участку, які прадастаўлены для будаўніцтва і (або) абслугоўвання аднакватэрных жылых дамоў і права на які ўзнікла ў грамадзяніна да 1 верасня 2022 года.

– Такі парадак узаконьвання самавольных пабудоў дзейнічае ўжо тры гады. Ці карыстаюцца ўшачане атрыманымі прывілеямі?
– Спачатку звярталіся вельмі актыўна. Напрыклад, больш паловы з 4 тысячы “квадратаў” летась прыняты ў эксплуатацыю менавіта па спрошчаным парадку. А вось сёлета заяў пададзена няшмат, хаця два гады праляцяць вельмі хутка і раю не зацягваць.

– На ўласным вопыце ведаю, што няпроста разабрацца, што лічыцца самавольным будаўніцтвам, а што не. Напрыклад, на існуючым фундаменце заменена веранда. Гэта самабудоўля ці проста рамонт?
– Любы рамонт, які вядзе да замены матэрыялу, памераў, выгод (праведзены водаправод, электраацяпленне) павінен быць адлюстраваны ў тэхпашпарце, як і любая пабудова на грунтоўным фундаменце. Калі без яго – то не патрэбна. Каб удакладніць, што з’яўляецца “самаволкай”, а што – не, можна звярнуцца ў аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ушацкага райвыканкама
(г.п.Ушачы, вул. Ленінская, 12, кабінет 30, тэлефон: 5-16-79).

– Зараз многія праводзяць электраацяпленне, заказваюць праекты, а ў будучым мяркуюць працягваць добраўпарадкаванне. Ці можна ў такім выпадку пачакаць з заменай тэхпашпарта на дом?
– Зацягваць, канечне, не варта, аднак, зразумела, рэканструкцыю і будаўніцтва можна аб’яднаць пад адзіную замену тэхпашпарта.

– Якія дакументы трэба падаваць для ўзаконьвання пабудоў?
– У службу “адно акно” падаецца заява, у якой указваецца згода ўсіх удзельнікаў агульнай долевай уласнасці, якія маюць права на валоданне і выкарыстанне дома і капітальных пабудоў, і ведамасць тэхнічных характарыстык. Працэдура бясплатная, ажыццяўляецца на працягу месяца з дня падачы дакументаў.

Служба “адно акно” Ушацкага райвыканкама размешчана ў кабінетах 4,5 (1 паверх, вул.Ленінская, 12). Працуе ў панядзелак, аўторак, чацвер, пятніцу з 8.00 да 17.00 гадзін, у сераду – з 8.00 да 20.00 гадзін, перапынак з 13.00 да 14.00.

Вольга КАРАЛЕНКА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *