В Ушачском районе продолжается сев озимых зерновых

Сельское хозяйство

У гэтыя вераснёўскія дні няпроста прыходзіцца аграрыям: мала таго што, адпаведна прымаўцы, “работ восем” (а ў рэальнасці, можа, нават і больш), дык яшчэ і надвор’е яўна не спрыяе іх вытворчасці. Аднак працаўнікі сяла стараюцца ахапіць усе актуальныя працэсы.

Працягваецца сяўба азімых зерневых. На ўчарашнюю раніцу была ўзарана палова палеткаў, колькасць засеяных плошчаў набліжаецца да трэці, а лідзіруе па тэмпах выканання задання “Ільюшынскі”. Паралельна завяршаюцца “сумежныя” працэсы: уборка саломы, засыпка насення азімых зерневых, праполка азімага рапса.
Шчыруюць на палях і кормаўборачныя камбайны – усе гаспадаркі ўбіраюць кукурузу на сілас і зялёны корм. Больш шпаркія тэмпы паказвае “Вялікадолецкае”, а ўраджайнасць пакуль лепшая ў “Сафійскіх дарах”.
Што да агульных паказчыкаў корманарыхтоўкі, дык па цэнтнерах кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы раён крыху “плюсуе” ў параўнанні з адпаведным леташнім перыядам, а ў лідарах па гэтым паказчыку – “Вялікадолецкае”, дзе нарыхтавана па 20 цэнтнераў, што на 2 больш, чым на мінулагоднюю дату.
Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *