Акция «День без автомобиля» пройдёт 22 сентября

22 верасня ў Беларусі, як і ва ўсёй Еўропе, праводзіцца акцыя “Дзень без аўтамабіля”. Стаць яе ўдзельнікам вельмі проста: трэба толькі, калі гэта магчыма, адмовіцца заўтра ад паездак на аўтатранспарце. Крыху красамоўнай статыстыкі. Кожную секунду ў свеце вырабляецца адзін новы аўтамабіль. У нашай краіне за дзень аўтатранспартам выкідваецца ў паветра больш 3000 тон забруджваючых рэчываў […]

Продолжить чтение

Богатство Ушачского района — водные ресурсы

Водныя рэсурсы – бадай, галоўнае багацце нашага раёна. 187 азёр, два дзесяткі рэк, мноства ручаёў – большая частка гэтых вадаёмаў звязана між сабой пратокамі і ўтварае ўнікальную водную сістэму. Акрамя таго Ушаччына – край рэдкага спалучэння мінеральных вод. Славутыя Баркоўшчынскія крыніцы былі вядомы ў Еўропе яшчэ пяць стагоддзяў таму. Усё гэта багацце можа даваць нам […]

Продолжить чтение

Редкие растения нашли студенты биофака возле деревни Замошье

Нядаўна на тэрыторыі раёна пабывала экспедыцыя. Загадчык кафедры батанікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта разам са студэнтамі ў зарослай пойме ракі Ушачы ля вёскі Замошша Вялікадолецкага сельсавета знайшоў, магчыма, самае вялікае “паселішча” лунніку. Побач суседнічаюць такія рэдкія расліны з Чырвонай кнігі, як званочак шырокалісты, цыбуля мядзведжая, яшчэ некалькі назваў, а таксама тры віды чырвонакніжнага жужаля. Гэта дае […]

Продолжить чтение

Аграрии рыбу не ловят?

Чым вабіць Ушаччына? Што лічыцца яе асноўнай адметнасцю і багаццем? Канечне, азёры. Малыя і вялікія, унікальна чыстыя, як Крывое, з вялізнай контурнасцю берагавой лініі, як Оталава, маленькія, як Раценец. Апошняе, дарэчы, можа перастаць вабіць рыбакоў, бо мала таго, што знаходзіцца ў водаахоўнай зоне, дык і КУСГП “Арэхаўна” не выконвае элементарных правіл – не зроблена абвалоўванне […]

Продолжить чтение

Плёнку можно сдать как вторсырьё

“У гэтым сезоне рабіла новы парнік, ад старога засталося шмат поліэтыленавай плёнкі. Хацела выкінуць, але падумала – мабыць, яе можна здаць як другасную сыравіну?” З такім пытаннем звярнулася жыхарка райцэнтра. Адказаць на яго мы папрасілі вядучага таваразнаўцу Ушацкага каапнарыхтпрама М.А.МАКОВІЧ. – Так, мы прымаем поліэтыленавую плёнку, толькі яна павінна быць чыстай – гэта ўмова перапрацоўшчыкаў […]

Продолжить чтение

5 июня — Всемирный день охраны окружающей среды

Нам з вамі, сябры, пашанцавала: мы жывем у найпрыгажэйшых мясцінах. На Ушаччыне засталіся запаветныя куткі амаль першароднай прыроды. Дастаткова ўзгадаць рэспубліканскі гідралагічны заказнік возера Крывое, па даследаваннях навукоўцаў БДУ – самае чыстае возера Беларусі. Яно такое празрыстае, што праз 13-мятровую тоўшчу вады можна добра разгледзець дно. У гушчары нашых лясоў камфортна сябе адчуваюць жывёлы і […]

Продолжить чтение

Неделя леса

З 10 красавіка ў краіне стартавала агульнарэспубліканская дабрачынная акцыя “Тыдзень лесу-2010”, якую лесаводы Беларусі прысвячаюць Вялікай Перамозе. Яна накіравана на садзейнічанне ўдзелу шырокай грамадскасці ў вырашэнні задач лесааднаўлення, навядзенне парадку ў лясах і добраўпарадкаванне тэрыторый ляснога фонду. Ва Ушацкім лясгасе зацверджаны план мерапрыемстваў па правядзенні “Тыдня лесу”. Запланавана ў гэты перыяд пасадзіць 81,9 тысячы адзінак […]

Продолжить чтение

Падкормка птушак

Догляд птушак у зімовы час для вучняў Арэхаўскай школы – клопат абавязковы. Кожны тыдзень яны напаўняюць птушыныя кармушкі хлебнымі крошкамі і зярняткамі, і не паспеюць адысці, як птушыная брація прылятае ў сваю зімовую сталовую. У мінулым годзе рукамі вучняў школы выраблена і развешана ў наваколлі 420 сінічнікаў, а на прышкольнай тэрыторыі пад пастаянным доглядам дзяцей […]

Продолжить чтение

Незаконная рыбалка

  Групай Полацкай міжраённай інспекцыі сумесна з інспектарам-дзяжурным Полацкага аддзела Дэпартамента аховы і дзяржінспектарам Полацкага ўчастка дзяржаўнай інспекцыі маламерных суднаў праводзіўся чарговы прыродаахоўны рэйд на тэрыторыі Ушацкага раёна. У 20.00 на возеры Чарсцвядскае, непадалёк ад вёскі Рог, выяўлены факт незаконнай здабычы рыбы жыхарамі Ушацкага раёна А.Фамёнкам, А.Лёлям і М.Александровічам. Названыя грамадзяне ажыццяўлялі лоўлю рыбы забароненымі […]

Продолжить чтение

Адна ліцэнзія — чатыры кабаны

  14 снежня 2009 года рэйдавай групай Полацкай МРІ праводзіліся прыродаахоўныя мерапрыемствы ў паляўнічых угоддзях Ушацкай раённай арганізацыйнай структуры Рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. На тэрыторыі Лутаўскай паляўнічай дачы ў лясным масіве знойдзены чатыры шкуры і ўнутранасці дзікіх кабаноў. На месца была адразу выклікана следча-аператыўная група Ушацкага РАУС. Пры аглядзе шкур […]

Продолжить чтение

Выкіды ў паветра

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб ахове атмасфернага паветра”, раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ажыццяўляе пастаянны кантроль за выкананнем названага заканадаўства з боку прадпрыемстваў, арганізацый і грамадзян. Кантралюецца таксама выкананне планавых заданняў і мерапрыемстваў па скарачэнні выкідаў стацыянарнымі і перасоўнымі крыніцамі забруджвання, наладжаны кантроль за тэхнічным станам і захаваннем правілаў эксплуатацыі […]

Продолжить чтение