Молодёжь Ушаччины за чистоту лесов!

Образование и молодежь Экология

Добраахвотная акцыя “Чысты лес” прайшла па ўсёй краіне ў суботу, 15 кастрычніка. Мэтай акцыі з’яўляецца аб’яднаць намаганні неабыякавых людзей, якія гатовы ўнесці свой уклад у навядзенне парадку ў лясах, месцах адпачынку, паказаць прыклад адносін да нашага багацця. Не засталася ў баку ад названай акцыі і моладзь Ушаччыны. Прадстаўнікі працуючай моладзі з розных арганізацый, актывісты Беларускага саюза моладзі ўнеслі свой пасільны ўклад у навядзенне парадку і ачышчалі ад смецця лес у раёне Ціханят. Менавіта на тэрыторыі Ушацкага лясніцтва найбольш зон адпачынку, дзе бывае вялікая колькасць насельніцтва. Толькі сіламі моладзі была нагружана цэлая аўтамашына смецця – таго, што сумленныя людзі павінны былі б не выкінуць у лесе, а вывезці самі, не забруджваючы навакольнае асяроддзе.
В.ПОЛАЗАВА. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *