Счастье, умноженное на пять. Ушачанка Юлия Лёля награждена орденом Матери

Прыемная навіна прыйшла нядаўна ў дом Ю.Р.Лёля з вёскі Ліпавец. Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падпісаным напрыканцы снежня 2019-га, прозвішча нашай зямлячкі ўвайшло ў лік 70 жанчын, удастоеных ордэна Маці. У свае 32 гады Юлія Рынатаўна выхоўвае пецярых дзетак. Яна упэўнена, – гэта шчасце сям’і, а калі іх пяцёра, дык шчасце памнажаецца на пяць. […]

Продолжить чтение

Трудолюбивые и доброжелательные. Молодая семья Смоляк с удовольствием живёт и работает на малой родине

Не сакрэт, што сельская моладзь часта мяняе малую радзіму на вялікія гарады, там ім падабаецца тэмп жыцця, культурны ўзровень, яны бачаць лепшыя перспектывы. Аднак не перавяліся ў нашым раёне і тыя, хто з задавальненнем жыве і шчыра працуе на вёсцы. Сярод іх – маладая сям’я Смаляк з аграгарадка Вялікія Дольцы. “Паглядзіце, які коцік атрымаўся, падобны […]

Продолжить чтение

Елена Маслюк с агрогородка Глыбочка стала приёмной мамой для многих детей по зову души

“Алеська сёння з зяцем прыедзе”, – паведаміла Алена Юозо Маслюк мужу з парога, і Дзмітрый Фядосавіч гасцям аказаўся рады. Ды і не госці гэта, а паўнапраўныя свае, хоць па пашпарце, ды і па крыві ні Алеся, ні яе муж, ні ўсе дзесяць чужых дзяцей, што выраслі ў апякунскай сям’і Маслюкоў, дачынення да іх не маюць. […]

Продолжить чтение

Валентина Столбунова с Дубровки стала для своих внуков второй мамой

Для многіх бабуля – родны чалавек, які прыходзіць у госці з ласункамі, пячэ смачныя піражкі ды аладкі, дазваляе дзіцяці тое, на што часам уводзяць забарону бацькі, і балуе сваёй увагай. А вось Валянціна Генадзьеўна Сталбунова для сваіх траіх унукаў стала і мамай, і татам, поўнасцю ўзяла на сябе клопаты па іх выхаванні. І стараецца, каб […]

Продолжить чтение

Валерий Чумак и Светлана Михейка считают, что никогда не поздно любовь искать

У нашы часы вельмі моднай з’явай сталі так званыя грамадзянскія шлюбы. Калі яшчэ гадоў 20 таму мужчыну і жанчыну, што жывуць разам без штампа ў пашпарце, грамадская думка ганьбавала, то зараз формулу “паспрабавалі – не спадабалася – разбегліся” лічаць аптымальнай многія. Тон у гэтым задае моладзь, але не адстаюць і сталыя – маўляў, сышліся і […]

Продолжить чтение

60 лет вместе Анна Ивановна и Иван Макарович Карабань

“Хто каго прываражыў?” – пытаюся ў Ганны Іванаўны і Івана Макаравіча Карабанёў і прашу адказаць паасобку. – Ён у голас мой закахаўся. Я ж на мандаліне іграла першым, а спявала другім голасам. У мяне альт, і слых выключны. Яшчэ ў Лепельскім педвучылішчы на конкурсах мастацкай самадзейнасці да “рэспублікі” з сяброўкай даходзілі. – Не, я яе […]

Продолжить чтение

Жительница агрогородка Ильюшино Екатерина Бука награждена орденом Матери

На гэтым тыдні ў дом Кацярыны і Юрыя Бука з аграгарадка Ільюшына прыйшла вельмі прыемная навіна: Кацярына Віктараўна ўдастоена высокай узнагароды – ордэна Маці. Трэба сказаць, падзея гэтая знакавая і для раёна, на тэрыторыі якога ўзнагарода не ўручалася на працягу апошніх 9 гадоў, радасная і для калектыву ААТ “Ільюшынскі”, дзе мама працуе загадчыкам склада, а […]

Продолжить чтение

Сердце, разделённое на всех. Анна Зенькова вот уже 15 лет приёмная мама

Яшчэ гадоў 15 таму Г.А.Зянькова з вёскі Двор Пліна і падумаць не магла, што стане прыёмнай маці. Працавала ў саўгасе “Ушацкі”, абжывалася ў атрыманым ад гаспадаркі доме, уладкоўвала асабістае жыццё. Калі ж у сям’ю прыйшло няшчасце – ад анкалогіі памерла цётка – сіротамі сталі адразу сямёра стрыечных братоў і сястрычак Ганны Антонаўны. І калі старэйшыя […]

Продолжить чтение

Семейная династия Пухальских

На малюнку з сямейнага архіва – чорныя вялікія вароты, справа ад якіх узвышаецца чырвоная сцяна дома са шматлікімі вокнамі. І без шыльды над уваходам угадваецца будынак Ушацкага РАУС, а “шэдэўр”, між іншым, належыць шасцігадоваму хлопчыку – калі ў першым класе далі заданне адлюстраваць адметныя мясціны гарпасёлка, маленькі Віталік Пухальскі тут жа намаляваў месца службы бацькі, […]

Продолжить чтение

Районный конкурс «Многодетная семья-2019» прошёл в Ушачах

Асобныя з гледачоў, якія сабраліся ў панядзелак ва Ушацкім цэнтры культуры і народнай творчасці на раённы конкурс “Мнагадзетная сям’я – 2019”, сур’езна задумаліся аб папаўненні – прыгожыя, таленавітыя, радасныя хлопчыкі і дзяўчынкі, іх бацькі пераконвалі: колькасць дзяцей прама прапарцыянальна ўзроўню шчасця сям’і. Удзельнікам было прапанавана праверыць свае сілы ў двух конкурсных заданнях: візітнай картцы “Радавод”, […]

Продолжить чтение

Тернистый путь к простому счастью семьи Форсман

“Казала ёй, пажыві для сябе, паездзі па курортах, не завадзі дзіця. А зараз не ўяўляю, як бы я жыла без яго”, – Галіна Іванаўна Стрыжонак моцна прыціскае да сябе ўнука. Як заўсёды, прыйшла апоўдні, каб дапамагчы сабраць яго на вуліцу. А Насця з замілаваннем глядзіць на самых блізкіх ёй людзей і не хавае, што шчаслівая. […]

Продолжить чтение