100 идей для Беларуси. А у вас есть идеи?

В общественных организациях Образование и молодежь

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрашае да ўдзелу ў праекце “100 ідэй для Беларусі” маладых даследчыкаў і рацыяналізатараў ва ўзросце ад 14 да 31 года.
Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне падчас правядзення праекту ў мінулым годзе сабрала мноства цікавых, арыгінальных, карысных ідэй і прапаноў. Задумы ў моладзі былі самыя розныя: адны прапаноўвалі выкарыстоўваць сухое лісце як крыніцу цеплавой энергіі, стварыць рухавік, які будзе працаваць на вадзе, другія выносілі свае ідэі па ўдасканаленні сацыяльнай сферы, развіцці і ўкараненні новых і сучасных метадаў навучання ў адукацыйных установах краіны, барацьбе з алкагалізмам у маладзёжным асяроддзі. Сярод цікавых ідэй і такія, як барацьба з шумавым забруджваннем, спажыванне і эканомія вады ў быце, рашэнне праблемы накаплення пластыкавага смецця.
Сёлета конкурс аб’яўлены зноў. Савет па рэалізацыі рэспубліканскага маладзёжнага праекта “100 ідэй для Беларусі” ўважліва вывучыць кожную паступіўшую прапанову, а самыя лепшыя рэалістычныя праекты атрымаюць магчымасць быць рэалізаванымі.
Заяўку на ўдзел у праекце са звесткамі аб аўтары і апісаннем праекта можна адправіць на адрас электроннай пошты рэгіянальнага экспертнага савета vitebsk_100@tut.by, прынесці ў раённы камітэт БРСМ або пакінуць у спецыяльных “Капілках ідэй”, якія ўстаноўлены ва ўсіх школах нашага раёна.
В.КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *