Ночной дозор, или Как проводит время ушачская молодёжь на дискотеках

Закон - один для всех Наши дети

Каб паглядзець, як праводзяць вольны час маладыя людзі, у адну з субот лютага мы разам з начальнікам аддзела райвыканкама па справах моладзі Н.І.Гардзіёнак, супрацоўнікамі інспекцыі па справах непаўналетніх Ушацкага РАУС С.І.Ціханёнак і А.А.Бандарэнкам, а таксама прадстаўнікамі раённага аддзела культуры адправіліся ў рэйд па сельскіх дыскатэках.
Даўно не даводзілася бываць на дыскатэках ва ўшацкай глыбінцы, таму, шчыра кажучы, чакала ўбачыць там абшарпаныя сцены, нефарбаваную падлогу, нецвярозыя разборкі і “хрыплыя” калонкі… Аднак была прыемна здзіўлена іншым малюнкам клубнага жыцця: амаль паўсюдна прыгожая сучасная музыка, арыгінальнае светлавое суправаджэнне, дастаткова прасторныя, адрамантаваныя па самых сучасных тэхналогіях залы. Іншымі словамі, створаны ўсе ўмовы для адпачынку сельскай моладзі.
Зайшлі ў Дамы культуры Ільюшына, Касароў, Вялікіх Дольцаў, аднак акрамя саміх работнікаў названых устаноў не ўбачылі там больш нікога. Не зусім зразумела, чаму пустуюць тутэйшыя танцполы і дзе ў гэты час знаходзяцца маладыя людзі. А вы, бацькі, ведаеце?..
Лепшай у плане арганізацыі вольнага часу аказалася сітуацыя ў Арэхаўне: прыехалі мы туды якраз перад закрыццём дыскатэкі, аднак моладзі ў клубе было па сельскіх мерках даволі многа.
– Дзяўчат і хлопцаў, якія ў нецвярозым выглядзе спрабуюць прыйсці на дыскатэку, – расказвае дырэктар клуба В.Мацулевіч, – становіцца ўсё менш, “разборак” не бывае. Наогул, культура адпачынку моладзі апошнім часам значна вырасла. Дыскатэка для вяскоўцаў – гэта свята, пабываць на якім можна не кожны дзень, а таму і псаваць яго маладыя людзі не хочуць.
І сапраўды, ніякіх парушэнняў падчас правядзення дыскатэкі тут зарэгістравана не было. У некаторых маладых людзей былі правераны пашпарты. Цвярозы стан кожнага з іх пацвердзілі праведзеныя ў гэты вечар пробы алкатэстара. Хочацца спадзявацца, што на такой станоўчай ноце і закончыўся гэты вечар для маладых людзей – іх не “пацягнула” на прыгоды, яны вярнуліся дадому прыемна ўзрушаныя і адпачыўшыя.
Падобныя рэйды праводзяцца ў раёне пастаянна, так што расслабляцца ні моладзі, ні тым, хто арганізуе для іх адпачынак, не варта. З фактамі, калі маладыя людзі прыходзяць на дыскатэку ці, скажам, у бар у непрыстойным выглядзе, парушаюць агульнапрынятыя нормы паводзін, трэба змагацца. А для гэтага неабходна ўзмацніць работу настаўніцка-бацькоўскага патруля, павысіць кантроль за дзейнасцю гандлёвых кропак, што рэалізуюць алкагольныя напіткі.

К.Кавалеўская.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *