На приёме граждан деревни Двор Плино

Зваротная сувязь

На прыём да старшыні райвыканкама Алега Анатольевіча Кавалёнка прыйшло зусім нямнога жыхароў вялікай вёскі Двор Пліна (на сёння пражывае 350 чалавек). Яно і не дзіўна, прыёмы па месцы жыхарства тут праводзяцца не першы раз, пытанні, якія хвалявалі раней, здымаліся. Па жыццёвых жа людзі звяртаюцца перш за ўсё ва Ушацкі сельскі Савет і ў адпаведныя службы. P1140848

Тым не менш быў адзін калектыўны зварот па водазабеспячэнні. Вады ці часова няма, ці вельмі слабы напор. Пытанне, аднак, не было новым для камунальнікаў. Яны працавалі на трасе і ў дзень прыёму. А на летні час, па словах старшыні Ушацкага сельскага Савета Васіля Іванавіча Шнітко, запланавана замена часткі трубы, якая сёлета перамярзала. Трэба таксама высвятляць, ці хопіць для патрэб вяскоўцаў магутнасцяў працуючых свідравін, таму адпаведнае даручэнне Алег Анатольевіч даў камунгасу.

Д.С.Косава прасіла правесці рамонт у ведамасным, непрыватызаваным жыллі, дзе яна пражывае адна. Рамонт, канечне, павінна праводзіць арганізацыя, на балансе якой знаходзіцца жыллё, аднак спачатку адпаведная камісія павінна выехаць на месца і высветліць становішча спраў. Яшчэ адна жанчына прасі- ла дапамагчы ўладкавацца на работу, ёй таксама параілі звярнуцца да дырэктара “Райаграсервіса”.

Быў і званок з вёскі Угрынкі наконт дрэннай работы тэлефонаў, а таксама аднаго з ліхтароў. Пытанні сувязі перададзены кіраўніку раённага вузла электрычнай сувязі, асвятленне ж хутка пераводзіцца на летні рэжым работы, падчас замены будзе праверана і рэле ўказанага ліхтара.

В.КАРАЛЕНКА.

На здымку:

на прыёме В.Косава.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *