SMS-сообщение от МЧС: повода для беспокойства нет!

Ваш вопрос - наш ответ Калейдоскоп

Днямі многія з нас атрымалі на свае мабільныя тэлефоны незвычайныя SMS-паведамленні наступнага зместу: “МЧС! Техническая проверка системы оповещения Республики Беларусь”. Адны не звярнулі на такое паведамленне ніякай увагі, у некаторых жа нашых чытачоў яно выклікала здзіўленне і цікавасць: што гэта азначае? Гэты факт нам пракаменціравалі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях.
– Сапраўды многія карыстальнікі мабільных аператараў МТС і Life атрымалі такія паведамленні. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях вырашыла праверыць на практыцы, як працуюць новыя тэхналогіі апавяшчэння аб надзвычайных сітуацыях на тэрыторыі краіны. Раней традыцыйным сродкам для папярэджання аб іх было радыё, аднак з кожным годам гэты метад становіцца ўсё менш эфектыўным і таму вырашана перайсці на больш папулярныя спосабы сувязі з насельніцтвам, у прыватнасці, з дапамогай мабільных аператараў, бо колькасць іх абанентаў ідзе на мільёны. Праверка работы SMS-сэрвісу праводзілася сярод абанентаў больш чым 15 раёнаў краіны, у іх ліку і Ушацкі, таму ніякіх падстаў для хвалявання няма.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *