Очередной личный приём граждан Ушачского района провёл Председатель Палаты представителей Национального Собрания Республики Беларусь В.П.Андрейченко

Зваротная сувязь Читатель поднимает проблему

У мінулы чацвер падчас прыезду ва Ушачы старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.П.Андрэйчанкі да яго паступіла 8 зваротаў, аднак многія пытанні былі калектыўнымі. Паабяцаўшы на апошнім пасяджэнні райвыканкама абавязкова правесці прыём да Новага года, Уладзімір Паўлавіч як заўсёды слова стрымаў.

Дарэчы, у гэтым яго ўшацкія выбаршчыкі пераконваліся не раз. Вось і зараз на прыём спецыяльна запісаўся Сяргей Іванавіч Ціханёнак. Выкладчык фізічнай культуры, у нядаўнім мінулым начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, які прасіў дапамагчы з набыццём аўтобуса для падвозу спартсменаў на спаборніцтвы, ён прыйшоў, каб падзякаваць Уладзіміру Паўлавічу за дапамогу. Так, літаральна перад прыёмам у раён прыйшоў мікрааўтобус. Не новы, але будзем меркаваць, што шчаслівы, паколькі на ім ездзіла двухразовая чэмпіёнка свету па біятлоне Дар’я Домрачава.

“Вы самы абавязковы, канкрэтны дэпутат, які быў у нашым раёне”, – вельмі шчыра і эмацыянальна казаў наведвальнік. У гэтым ушачане сапраўды пераканаліся. Як бы не быў заняты Уладзімір Паўлавіч, а раз у квартал абавязкова праводзіць прыёмы, якіх сапраўды чакаюць людзі.

– Пытанні, з якімі звяртаюцца выбаршчыкі, не ўваходзяць у кампетэнцыю сферы дзейнасці дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, аднак сустрэчы з людзьмі: падчас рэгулярных прыёмаў, сустрэч у калектывах, на сесіях райсавета і пасяджэннях выканкамаў – сябе апраўдваюць. Працаваць над законапраектамі і не ведаць жыцця – нерэальна. І таму адзін тыдзень у месяц адводзіцца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу менавіта на сустрэчу з выбаршчыкамі.

А паколькі няма такой спецыяльнасці – дэпутат Палаты прадстаўнікоў і такіх навучальных устаноў, дзе іх вучаць, то дапамагаюць толькі вопыт, уласная дапытлівасць, людзі, якія заўсёды падкажуць, што рабіць.

Адметным на гэты раз было тое, што не паступіла ніводнай скаргі на дзейнасць работнікаў жыллёва-камунальнай службы. Уладзімір Паўлавіч падкрэсліў, што гэта сведчыць пра добрую падрыхтоўку раёна да зімы. Наколькі рэальна газіфікаваць вёску Сарочына, пазней кампетэнтна адкажуць газавікі. А вось у інтэрнаце райаграсэрвіса блакітнага паліва не будзе. Вырашана, што там установяць электрычныя пліты: на калідорах – для агульнага карыстання – бязвыплатна для пражываючых, а індывідуальныя давядзецца набываць самім. Зараз людзі адчуваюць пэўны дыскамфорт, таму ў самы блізкі час будзе зроблена разводка да пліт, а потым астатняя работа па перапланіроўцы інтэрната, дзе многа самавольных незаконных забудоў. Уладзімір Паўлавіч параіў наогул перавесці інтэрнат на баланс жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паколькі кожны павінен займацца сваёй справай – райаграсэрвіс расціць хлеб, а камунальнікі – абслугоўваць жыллёвы фонд.

Маладая маці скардзілася, што яе незаконна пазбавілі бацькоўскіх правоў, нават не разумеючы, што гэты статус яна мае, як і пэўны час (да 6 месяцаў), каб стварыць нармальныя ўмовы для пражывання свайго двухгадовага сына. Пакуль што хлопчык знаходзіцца ў іншай сям’і. Дзве жанчыны скардзіліся на нявыплату мужам заработнай платы за час дапамогі сельгаспрадпрыемствам у час сезонных работ. Жыхаркі вуліцы Каранеўскага звярталіся наконт правядзення водаправода і газу. На жаль, на падвод вады ў былую вёску Пралетарый у поўным аб’ёме, куды ўваходзіць не адна вуліца, не хапае сродкаў, аднак работы, распачатыя з вуліцы Полацкай, будуць працягнуты пры наяўнасці сродкаў. А кааператыў па газіфікацыі зарэгістраваны, і калі трапіць у абласную праграму па газіфікацыі на 2014 год, то работы будуць распачаты.

На гэты раз не было ніводнага чыста асабістага пытання, і гэта прыемна. Падводзячы вынікі прыёму, Уладзімір Паўлавіч зазначыў, што ствараючы сям’ю, чалавек перш за ўсё сам павінен быць у адказе за яе, а не вырашаць праблемы за кошт іншых. Трэба прывучаць людзей пазбаўляцца ўтрыманства, большасць жа за жыццё не напісала ні разу ніводнага звароту, нічога не папрасіла, а іншыя прывыклі звяртацца за кожнай дробяззю. Адказаў Уладзімір Паўлавіч і на пытанне, ці прыемна прымаць падзякі ад людзей.

– Прыемнае прыемна кожнаму. Я з тых пасляваенных часоў вучыўся ад сваіх бацькоў, што да людзей трэба адносіцца шчыра, не даваць пустых абяцанняў, калі не можаш дапамагчы. І застаюся ў гэтым пытанні заўзятым кансерватарам.

В.КАРАЛЕНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *