Вторые места завоевали юные футболисты Ушачской ДЮСШ на турнирах в Ушачах и Полоцке.

Общество

Кастрычнік і пачатак лістапада былі насычанымі ў плане спаборніцтваў для юных футбалістаў нашай ДЮСШ. Восеньскі турнір па футболе сярод хлопчыкаў 2002-2004 гадоў нараджэння прымаў наш райцэнтр. На газоне лясгасаўскага стадыёна высвятлялі мацнейшага футбалісты з Гарадка, Чашнікаў і дзве каманды гаспадароў. Першае месца даволі нечакана заваявалі чашніцкія спартсмены, якія не хавалі свайго задавальнення як ад выніку, так і ад арганізацыі турніру. Ушацкая каманда, у якую ўваходзілі футбалісты 2002-2003 гадоў нараджэння, стала другой, трэцім месцам адзначыліся госці з Гарадка, нядрэнна сябе паказалі і хлопчыкі з малодшай ушацкай каманды, для якіх гэты турнір стаў магчымасцю набрацца вопыту ў паядынках з больш узроставымі камандамі.
Падчас восеньскіх канікул футбалісты ДЮСШ накіраваліся ў Полацк, каб прыняць удзел у традыцыйным таварыскім турніры сярод юнакоў 2002-2003 гадоў нараджэння. Абыгралі дзве каманды гаспадароў. Цікава, што летась на аналагічным турніры ўшацкія хлопцы пацярпелі ад старэйшай каманды Полацка буйное паражэнне, сёлета ж здолелі ўзяць рэванш з лікам 3:1. А вось супраць моцнай наваполацкай каманды ва ўшачан дастойных аргументаў не знайшлося. Тым не менш другое выніковае месца можна лічыць неблагім выступленнем нашых футбалістаў.
Напрыканцы хочацца адзначыць, што пасля стварэння аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама нам прасцей стала вырашаць транспартнае пытанне: начальнік аддзела І.Ф.Сыроўчанка заўсёды з разуменнем ставіцца да нашых просьбаў аб выдзяленні аўтобуса для паездак на турніры, а спаборніцкая практыка проста неабходная для далейшага спартыўнага росту юных ушацкіх дараванняў.
В.ЛУК’ЯНЕНКА, трэнер Ушацкай ДЮСШ.
На здымку: удзельнікі турніру ва Ушачах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *