Жители д.Матырино показывают пример в вопросах благоустройства сельских населённых пунктов

Благоустройство

Жыхарам вуліцы Садовай вёскі Матырына не будзе сорамна за чысціню і парадак ля іх сядзіб перад сябрамі, роднымі і знаёмымі, якія ў бліжэйшы час завітаюць на велікодныя святы ў іх родны населены пункт. Тут не сталі чакаць камунальнікаў і шэфаў, а самі ўзяліся за навядзенне парадку. У мінулыя выхадныя жыхары вуліцы выйшлі на суботнік, які арганізавалі сваімі сіламі – вычысцілі тэрыторыю ад смецця і высеклі кустоўе ўздоўж вуліцы на так званых “нічыйных” участках. Прычым удзельнічалі ў гэтай справе і дзеці вяскоўцаў, якія прыехалі з Ушач і Полацка.

Для старшыні сельвыканкама Васіля Іванавіча Шнітко такая ініцыятыва нібы бальзам на душу, бо ў населеных пунктах сельсавета часта прыходзіцца або ваяваць з жыхарамі, якія лянуюцца вывезці смецце, навесці чысціню нават ля свайго дома, або выслухоўваць скаргі аб засмечанасці тэрыторыі.

– Пытанні добраўпарадкавання актуальныя і важныя заўсёды. На жаль, людзі часам лічаць, што ім у гэтым плане нехта нешта абавязаны, забываючы простую прымаўку: “Усё ў нашых руках”. І вельмі прыемна, калі жыхары самі арганізуюць суботнікі, не чакаюць указанняў улады – такая ініцыятыва мала таго што дазваляе эканоміць невялікія сродкі сельвыканкама, а з’яўляецца яшчэ і прыкладам для іншых – на гэтыя выхадныя запланавалі суботнік і жыхары вуліцы Усходняй.

Вось так, стараннем і руплівасцю саміх вяскоўцаў прыгажэе Матырына. Яны разумеюць, што для таго, каб было камфортна жыць у сваёй мясцовасці, не трэба чакаць і прасіць – трэба ўзяць і зрабіць.

Д.РАМАНОЎСКІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *