Соревнования по пешеходному туризму в закрытых помещениях прошли на базе Ореховской средней школы

Здравоохранение Мир увлечений Наши дети

Нядаўна на базе Арэхаўскай школы прайшлі адкрытыя спаборніцтвы па пешаходным турызме ў закрытых памяшканнях. Яны ўключалі ўздым, траверс і спуск з самастрахоўкай, гаць, купіны, вязку вузлоў, пераадоленне бервяна з саманавядзеннем і іншае. Барацьба была вострай, але агульная атмасфера спаборніцтваў – сяброўскай.

Вызначыць лепшых членам журы было няпроста. І ўсё ж у асабістым першынстве сярод юнакоў прызёрамі сталі Віталь Дзямідаў з Арэхаўскай школы (трэнер – В.У.Корань), а таксама Рыгор і Кірыл Жаваранкі, якія абаранялі гонар раённага цэнтра дзяцей і моладзі (В.У.Корань). Сярод дзяўчат лепшымі аказаліся Лаліта Рубанік з Арэхаўскай школы, Дар’я Галубіцкая з Ільюшынскай (Д.П.Дрозд) і Ірына Мілая, якая прадстаўляла раённы цэнтр дзяцей і моладзі. У камандным заліку першае месца дасталася Кубліцкай школе (В.У.Корань), другое – цэнтру дзяцей і моладзі , трэцяе – Ільюшынскай школе (В.І.Акулёнак). Упэўнена: уражанняў юным турыстам хопіць надоўга!

А.ФУТАРМАН, метадыст раённага цэнтра дзяцей і моладзі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *