ОАО «Ильюшинский» — лучшее сельскохозяйственное предприятие Витебщины по организации идеологической работы в трудовом коллективе

Официально Сельское хозяйство

Пытанням ідэалагічнай работы ў ААТ “Ільюшынскі” заўсёды надавалі вялікую ўвагу. Днямі ж высветлілася, што прадпрыемства можа служыць прыкладам для ўсяго рэгіёна: ільюшынцы атрымалі перамогу ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы сярод працоўных калектываў Віцебшчыны за 2013 год.

Гэта ўжо другая конкурсная спроба нашых прадстаўнікоў. У мінулы раз, калі агляд праводзіўся ўпершыню, яго ўдзельнікі не былі падзелены па намінацыях: відавочна, што ў невялікіх арганізацый было няшмат шансаў скласці канкурэнцыю буйным прадпрыемствам – такім, напрыклад, як ААТ “Нафтан”. Пры распрацоўцы ўмоў правядзення наступнага конкурсу гэты аспект быў улічаны. ААТ “Ільюшынскі” змагаўся за перамогу ў намінацыі “Сельскагаспадарчая вытворчасць” і, на думку журы, стаў самым дастойным сярод усіх канкурэнтаў.

– Гэты поспех – вынік планамернай, сістэмнай дзейнасці, – адзначыла падчас уручэння дыплома дырэктару ААТ “Ільюшынскі” Сяргею Анатольевічу Халімоненку старшыня раённага Савета дэпутатаў Вольга Мікалаеўна Захарэнка, якая ў нядаўнім мінулым узначальвала аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. – Адметна, што кіраўнік прадпрыемства разумее ўсю важнасць і прыярытэтнасць пытанняў ідэалагічнай сферы, працуе ў плённым тандэме са сваім намеснікам па ідэалагічнай рабоце Таццянай Барысаўнай Бондаравай – вопытным спецыялістам, выдатным арганізатарам і псіхолагам. Яны прыкладаюць усе намаганні, каб у калектыве “Ільюшынскага” заўсёды быў добры мікраклімат, а яго работнікі былі не толькі стараннымі працаўнікамі, але і дастойнымі грамадзянамі нашай краіны.

Н.БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *