Выполнение ушачанами госзаказа

Сельское хозяйство

На сённяшні дзень усімі гаспадаркамі раёна на Полацкі камбінат хлебапрадуктаў здадзена 6,6 тысячы тон зерня. З іх 1,3 – дзяржаве (34 працэнты), астатняе на пагашэнне доўгу перад КХП, які складаў адзін мільярд 900 мільёнаў рублёў. Доўг пагашаны прыкладна на 60 працэнтаў, поўнасцю разлічыліся з камбінатам СВК “Дземенец”, “Старасельскі” і “Ільюшынскі”.

Выкананне дзяржзаказу сёлета ідзе складаней, чым у ранейшыя гады. Перш за ўсё гэта абумоўлена тым, што 30 працэнтаў ад агульнай колькасці заказу трэба здаць крупяным зернем, а гэта з-за сёлетніх умоў надвор’я зрабіць вельмі складана. Паколькі наліванне коласу прыпала на спякоту, зерне не адпавядае норме па вазе – вельмі дробнае. Спрабавалі здаць крупяным збожжа “Ільюшынскі”, “Дубраўка”, “Старасельскі”, аднак з-за вялікай колькасці дробнага зерня (10-15 працэнтаў пры норме не больш 5), гэта пакуль не атрымалася. Толькі КУСГП “Вялікадолецкае” першыя 19 тон і “Глыбачаны” 32 тоны здалі крупяным.

Яшчэ большыя патрабаванні прад’яўляюцца да піваварнага зерня. Акрамя масы коласа, улічваецца колер, наяўнасць бялку (не больш 12 працэнтаў), жыццяздольнасць зерня, адсутнасць прымясей і хвароб. На жаль, нават сухое надвор’е не спыніла развіцця спарынні. Грыбок закрануў большасць палеткаў, устаялі ад уздзеяння хваробы толькі тыя масівы, дзе поўнасцю быў захаваны агратэхнічны прыём: пасеяна насеннем з пераходнага фонду і па ўчастках, дзе раней не раслі зерневыя. Выдатна справіліся з гэтай задачай у КУСГП “Глыбачаны” – піваварным здадзена 116 тон, рыхтуюць да здачы ячмень СВК “Дземенец”. Апошнюю гаспадарку зноў можна пахваліць: тут здадзена 367 тон жыта пры заданні 125, і літаральна ўсё яно прайшло групай “А” – харчовым.

Складаней за ўсё ідзе выкананне дзяржзаказу ў “Арэхаўне” і “Кублічах” – 3-4 працэнты.

Л.МІХАЛЬ, галоўны спецыяліст райсельгасхарча.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *