Приём в Ильюшино

Зваротная сувязь

Прыём грамадзян у аграгарадку Ільюшына праводзіў старшыня райвыканкама Алег Анатольевіч Кавалёнак. Толькі адзін чалавек скарыстаўся прадстаўленай магчымасцю выкласці свае праблемы. Сямён Цімафеевіч Балабоўка крытыкаваў камунальную службу, скардзіўся на наяўнасць вады ў падвале, на тое, што працякае казырок, выбіта плітка, цячэ вада з калонкі. Цікавіўся таксама, дзе цяпер яму будзе выдзелены зямельны ўчастак для апрацоўкі, бо былы перададзены ў агульны севазварот, а акрамя зерневых ён вырошчвае і іншыя культуры.

Алег Анатольевіч уважліва выслухаў скаргі, а таксама тлумачэнні брыгадзіра ільюшынскага ўчастка камунгаса Валерыя Васільевіча Волкава. Уцечка вады будзе ліквідавана, зрабіць гэта раней было немагчыма з-за вялікага прамярзання зямлі. Таксама пазней, калі поўнасцю адтае зямля і не будзе паступлення талых вод, высветліцца прычына наяўнасці вады ў падвале. Зараз гэта з’ява характэрна для падвалаў практычна ва ўсіх населеных пунктах.

А паколькі гэта не адзінкавы зварот жыхароў шматпавярховых дамоў Ільюшына, Алег Анатольевіч паабяцаў, што за летні час будуць абследаваны ўсе такія дамы і зроблены самы неабходны невялікі бягучы рамонт.

Што датычыцца ўчастка зямлі, то падабраны ён будзе, канечне, у Ільюшыне.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *