Делегация Ушачского района приняла участие в мероприятиях Дня молодёжи на «Славянском базаре»

Образование и молодежь

У рамках праграмы ХХIIІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў суботу ў горадзе над Дзвіной прайшоў Дзень моладзі, арганізаваны грамадскім аб’яднаннем БРСМ. На святочных мерапрыемствах пабывала і дэлегацыя Ушацкага раёна.

Старт мерапрыемствам традыцыйна даў парад маладзёжных субкультур, у якім прынялі ўдзел юнакі і дзяўчаты з усіх рэгіёнаў краіны: актывісты грамадскага аб’яднання, бітбоксеры, мастакі графіці і бодзі-арт, велатрэалісты, скейтбардысты, ролеры, байкеры, уладальнікі рэтра-аўтамабіляў, прадстаўнікі рыцарскіх клубаў, выканаўцы бардаўскай песні і многія іншыя. Жыхары Віцебска і госці «Славянскага базару» мелі магчымасць ацаніць майстэрства прадстаўнікоў экстрэмальных відаў спорту, прыняць удзел у займальных майстар-класах ад прафесіяналаў, у рабоце тэматычных пляцовак.

Як даніна памяці і павагі, прайшла патрыятычная акцыя «Мы памятаем і ганарымся!»: дэлегацыі ўсклалі кветкі і вянкі да мемарыяльнага комплексу на плошчы Перамогі, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

— Пералічыць і тым больш наведаць усе мерапрыемствы, якія праводзіліся ў гэты дзень у Віцебску, складана, — адзначыла выконваючы абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Ганна Бугай. — Адно зразумела: талентаў, здольнасцей, энергіі і запалу беларускай моладзі не займаць! Ушацкая дэлегацыя маладых і актыўных была настолькі ўражана ўбачаным, што ніяк не хацела вяртацца дадому. Усіх нас і зараз перапаўняе жаданне акунуцца ў гэтую незвычайную атмасферу яшчэ раз.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *