В рамках акции «Чистый берег для туристов» молодёжь наводила порядок в главных зонах массового отдыха

Благоустройство Образование и молодежь Экология

Убачыць групу людзей з граблямі, рыдлёўкамі і пакетамі для смецця ў руках на прыбярэжнай паласе ля возера Вечалле для многіх грамадзян, якія тут адпачывалі ў мінулы чацвер, было нечакана. У акцыі “Чысты бераг для турыстаў”, ініцыятарам правядзення якой сёлета стаў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, прынялі ўдзел супрацоўнікі названай арганізацыйнай структуры, а таксама актывісты райкама БРСМ. У рамках акцыі маладыя людзі наводзілі парадак у галоўных зонах масавага адпачынку турыстаў, размяшчалі на бачных месцах памяткі аб неабходнасці захавання пасля сябе чысціні.

Варта адзначыць, што падобныя мерапрыемствы зараз праходзяць па ўсёй тэрыторыі Ушацкага раёна. Арганізатары акцыі спадзяюцца на паважлівыя адносіны грамадзян да зробленага і нагадваюць пра тое, што адпачынак павінен быць найперш культурным, каб у тых, хто прыйдзе на гэтае месца заўтра, не быў азмрочаны настрой.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *