В Ушачском филиале «Витебскоблтоп» нет очередей и проблем с обеспечением населения района дровами и топливным брикетом

Ваш вопрос - наш ответ Зваротная сувязь Калейдоскоп

Падчас «прамой лініі» з дырэктарам Ушацкага філіяла «Віцебскаблпаліва» Генадзем Рыгоравічам Чабатаром тэлефанаванняў ад ушачан не паступіла. Яно і не дзіўна, як падкрэсліў кіраўнік прадпрыемства, якое забяспечвае насельніцтва раёна палівам, зараз зусім няма чаргі ні на дровы, ні на брыкет. Сітуацыя — не характэрная для леташніх восеньскіх месяцаў. Тым не менш мы прыгадаем жыхарам раёна пра самыя выгадныя спосабы забеспячэння сябе дрывамі, а таксама пра нормы водпуску.

Апошнія, дарэчы, не змяніліся. Па льготным кошце на адно домаўладанне можна выпісаць 4,9 кубаметра дроў ці 3,5 — брыкету. Запатрабаванымі ў насельніцтва па-ранейшаму застаюцца сечаныя дровы, таму на прадпрыемстве працуе два калуны, адзін з якіх, для рассякання вялікіх калодак, зрабілі самастойна.

Адсутнасць чэрг дырэктар прадпрыемства каменціруе як вынікамі мінулагодняй цёплай зімы, змяншэннем агульнай колькасці карыстальнікаў пячнога ацяплення з-за пашырэння газіфікацыі, так і наяўнасцю канкурэнтаў. Заказваюць у іх дровы пераважна жыхары аддаленых ад гарпасёлка вёсак, для якіх з Ушач атрымліваецца дарагой дастаўка. Аднак Генадзь Рыгоравіч падказаў самы танны варыянт:

— Можна выпісаць двухметровыя дровы непасрэдна ў лясніцтве, а заказаць паслугі па распілоўцы ў нас — 59 тысяч за куб. Такім чынам за сем кубоў дроў у калодках чалавек заплаціць 1280 тысяч рублёў, а прыватнікі за мільён прадаюць прычэп дроў, у якім не больш 4,5 куба. Жыхарам райцэнтра адназначна выгадней выпісаць дровы ў нас нават з коштам дастаўкі.

В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *