В «Беларусбанке» ценят каждого клиента!

К профессиональному празднику

Плаціць за паслугі, адкрываць уклад, мяняць грошы, рабіць пластыкавую картку, браць крэдыт і нават купляць латарэю — за ўсім гэтым мы пастаянна накіроўваемся  ў «Беларусбанк». За гэтым стаіць адказная работа  многіх людзей. Напярэдадні прафесійнага свята банкаўскіх работнікаў  мы сустрэліся з дырэктарам цэнтра банкаўскіх паслуг №221 ААТ «ААБ «Беларусбанк» філіяла №216 г.Полацка Жаннай Валянцінаўнай Шаўчэнка.

«Беларусбанк» сёння аказвае насельніцтву больш за сто відаў паслуг і прадуктаў. Наш цэнтр на сённяшні дзень абслугоўвае 130 юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, крэдытнай падтрымкай карыстаецца 6 юрыдычных асоб. Асноўнай жа работай з’яўляецца абслугоўванне насельніцтва. У цэнтры адкрыта 32,4 тысячы дэпазітных рахункаў насельніцтва ў нацыянальнай і замежнай валюце, дзейнічае больш за 2100 крэдытных дагавораў на агульную суму 51,3 мільярда рублёў, выпушчана 7000 пластыкавых картак, працуе адзін банкамат і 4 інфакіёскі. Усё часцей людзі аддаюць перавагу і дыстанцыйнаму абслугоўванню, згадзіцеся, што вельмі зручна, напрыклад, не выходзячы з дому аплаціць камунальныя паслугі — цяпер у нас 302 кліенты М-банкінга і 510 кліентаў інтэрнэт-банкінга. Наогул на долю безнаяўных аперацый сёння прыходзіцца 27,5 працэнта ад агульнай колькасці. Карыстаюцца ва ўшачан папулярнасцю і ўклады «Беларусбанка», як кароткатэрміновыя («Гарантаваны даход»), так і доўгатэрміновыя («Ашчадны», «Ваш выбар», «Накапляльны», «Класік плюс»).
Мы цэнім кожнага кліента і каб задаволіць іх патрэбы, да кожнага стараемся знайсці падыход, дапамагчы, растлумачыць, параіць. Гэта наша крэда. За сваю работу кожны спецыяліст заслугоўвае слоў удзячнасці. Выдатна спраўляюцца са сваімі задачамі спецыялісты аддзела па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг А.Л.Клачок, І.І.Лемеш, С.А.Барысёнак, В.Д.Карчэўская, Н.М.Федарэнка, Т.М.Сурынава, Н.М.Алексяёнак, Н.М.Жаваранак,  А.Ф. Анэцька, І.І.Купрыянава.  Заўсёды плённа працуюць спецыялісты сектароў рознічнага і карпаратыўнага бізнесу, дзе за сваю справу хварэюць Н.В.Падвойская, Г.П.Шарыпа, Н.С.Шук, Т.В.Пятроўская, В.В.Струй. Не абысціся нам і без службы аўтаматызацыі з яе спецыялістамі   А.С.Івановым і С.І.Сляцкім.
Стараемся не забываць пра нашых ветэранаў, тых, хто ў свой час кіраваў банкам — Н.С.Марчанка, К.М.Шабанава і спецыялістаў В.Д.Краснову, В.В.Машчонак, В.В.Пугач, А.М.Уліновіч, В.Б.Турло, В.А.Курусёву і многіх іншых.
Хачу падзякаваць свайму калектыву за нялёгкую парцу, а кліентам — за супрацоўніцтва. Віншую ўсіх ветэранаў банкаўскай справы, цяперашніх работнікаў і ўсіх калег-фінансістаў з Новым годам, Калядамі і прафесійным святам. Жадаю ўсім моцнага здароўя, фінансавай стабільнасці, радасці і сямейнага дабрабыту!
Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.



1 комментарий по теме “В «Беларусбанке» ценят каждого клиента!

  1. Хотелось бы пожелать этому отделению банка,что бы они ещё и работать научились как то быстрее.Бывает простейшую операцию делают 10минут и более.Примеры для сравнения есть и много как работают в других банках и в нашем отделении.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *