Двое юношей направили свою силу на новое ограждение возле суда. В отношении их возбуждено уголовное дело

Закон - один для всех

Не паспелі ўшачане парадавацца з’яўленню ў гарпасёлку новага прыгожага аб’екта – будынка суда, як нецвярозыя маладыя людзі “ўнеслі карэктывы” ў выгляд прылеглай да яго тэрыторыі. Мы ўжо расказвалі нашым чытачам пра тое, як 16 студзеня двое жыхароў райцэнтра пашкодзілі жалезабетонную агароджу, тым самым нанеслі УП ЖКГ Ушацкага раёна ўрон у памеры 740 тысяч рублёў. Як нам патлумачылі ў раённым аддзеле Следчага Камітэта, у адносінах 15­ і 19­гадовага правапарушальнікаў была ўзбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 339 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. Дагэтуль хлопцы не мелі праблем з законам, па месцы вучобы і працы характарызаваліся выключна са станоўчага боку. Пасля ўчыненага яны цалкам прызналі сваю віну і, што немалаважна, пашкадавалі аб зробленым. Пацвярджэннем апошняму стаў нядаўні візіт абаіх у рэдакцыю газеты з такім прызнаннем:

– У жыцці кожнаму ўласціва памыляцца. А ў маладосці, калі яшчэ не ведаеш кошту сваім учынкам, наламаць дроў бывае вельмі проста. Так, на жаль, атрымалася і ў нас. Прагульваючыся ўвечары па Ушачах, свой юнацкі задор накіравалі на гэтую агароджу. Чаму менавіта на яе? Не ведаем, проста ў запале некалькі разоў ударылі па жалезабетоннай канструкцыі. Такімі дзеяннямі ні ў якім разе не хацелі зганьбіць працу тых, хто не адзін месяц будаваў суд і добраўпарадкаваў тэрыторыю. Мы не шукаем сабе апраўдання – проста спадзяемся на тое, што ўшачане змогуць нас прабачыць. Абяцаем, што больш рабіць так не будзем!

Што ж, чым бы не завяршыўся разгляд справы, відавочна адно: названы выпадак стане для маладых людзей сур’ёзным жыццёвым урокам. Спадзяемся, што і не толькі ім!

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *