«Наш общий дом». Конкурс публикаций на экологическую тематику проводится в республике

Экология

З 15 мая бягучага года будзе праводзіцца рэспубліканскі конкурс на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку ў намінацыі “Наш агульны дом”. Удзел у ім могуць прымаць навучэнцы, аматары і прафесіяналы. Пераможцы абласнога і рэспубліканскага этапу атрымаюць грашовыя прэміі.

Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна да 15 мая накіраваць у Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя публікацыі аб беражлівых адносінах да прыроды, навядзенні парадку на зямлі, пытаннях утылізацыі і перапрацоўкі адходаў і г.д., якія былі надрукаваны ў перыядычных выданнях у перыяд з 15 мая 2014 па 15 мая 2015 года. Работы могуць мець форму выразак, друкаванага або рукапіснага тэксту з указаннем даных перыядычнага выдання, дзе яны былі апублікаваны, у суправаджальным лісце трэба пазначыць назву катэгорыі і намінацыі, звесткі пра аўтара. Абласны этап конкурсу праводзіцца да 15 чэрвеня, пасля чаго лепшыя работы накіроўваюцца на рэспубліканскі этап, які праходзіць да 5 жніўня.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *