Как узнать, когда абоненту привезут газовый балон?

Зваротная сувязь

На “прамую лінію” з дырэктарам “Ушачырайгаза” Аляксеем Яўгенавічам КАВАЛЁВЫМ патэлефанаваў толькі адзін чалавек – Т.А.Кміта з Сарочына, аднак з просьбай, якая закранае ўсіх працуючых абанентаў: “Вельмі хацелася б, каб дыспетчар больш дакладна, у межах адной­дзвюх гадзін, паведамляў пра час дастаўкі балона, каб не трэба было адпрошвацца з работы на дзень і сядзець у чаканні развозкі”.

Аляксей Яўгенавіч паабяцаў заяўніцы паспрабаваць пайсці насустрач абанентам, аднак і пасля дэталёвага высвятлення сітуацыі паўтарыў тое, што і падчас тэлефоннай лініі:  можна ўдакладніць час толькі ў межах: да абеду ці пасля. Для гэтага абаненту варта патэлефанаваць дыспетчару яшчэ раз – у дзень развозкі. І патлумачыў, чаму немагчыма вызначыць дакладна гадзіну дастаўкі балона.

– У нас зацверджаны графік развозкі газу ў балонах па раёне. У кожнай вёскі гэта пэўны свой дзень. У тым жа Сарочыне – серада. Аднак на гэты дзень машына ажыццяўляе развоз яшчэ па 55 вёсках (!). Дарэчы, гэта самы вялікі па колькасці ўваходзячых вёсак участак. Заяўкі на прывоз газу па ім прымаюцца з серады па аўторак, познім вечарам якога яшчэ можна заказаць балон. Колькі за тыдзень паступіць заявак ад жыхароў гэтых вёсак, зразумела, невядома да раніцы серады. Магчыма, што давядзецца заязджаць ва ўсе населеныя пункты (бываюць выпадкі, калі мы пускаем дадатковую тэхніку з балонамі), а магчыма – толькі ў трэцюю частку. Паколькі Сарочына – не першая і не апошняя вёска ў маршруце дастаўкі, то час заезду ў вёску залежыць ад колькасці заявак з вёсак па маршруце развозу. Вось чаму сказаць дакладны час дастаўкі немагчыма ўвогуле, а зарыентаваць абанентаў на першую ці другую палову дня магчыма толькі раніцай у дзень развозу. Прывёў прыклад па Сарочыне, але гэта характэрна і для любой іншай вёскі. Таму, калі вы не можаце дазволіць сабе патраціць на чаканне дзень – патэлефануйце да дыспетчара яшчэ раз. І яшчэ адно выйсце – устанавіць яшчэ адну газавую ўстаноўку, тады вы зможаце заказаць падвоз другога балона на зручны для вас час.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *