Александр Лабань и Евгений Коваленко достойно выступили на чемпионате страны по армрестлингу

Cпорт

13­-15 сакавіка на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры ў Мінску сабраліся лепшыя армрэстлінгісты Беларусі, каб аспрэчыць званне мацнейшых на чарговым Чэмпіянаце краіны. Сярод больш 120 спартсменаў і спартсменак па традыцыі апошніх гадоў на прыкметных ролях былі і нашы землякі, якіх сёлета ў прадстаўнічых спаборніцтвах удзельнічала трое. Вельмі ўпэўнена выступіў у катэгорыі вагой да 100 кілаграмаў Аляксандр Лабань, які выйграўшы ўсе паядынкі на абедзве рукі, стаў чэмпіёнам краіны! У катэгорыі вагой 70 кілаграмаў Яўген Каваленка заваяваў “бронзу” ў барацьбе на левую руку і быў пятым на правую, спыніўшыся па суме месцаў у адным кроку ад п’едэстала – чацвёртае месца. Трэба адзначыць, што ў гэтай катэгорыі назіралася вельмі высокая канкурэнцыя, як і ў мужчын вагой да 85 кілаграмаў, дзе выступаў яшчэ адзін былы выхаванец Ушацкай дзіцяча­юнацкай спартыўнай школы Васіль Харак. Ён таксама быў трэцім у барацьбе на левую руку, а па выніках спаборніцтваў на дзве апынуўся на чацвёртым радку выніковага пратакола.

Мерапрыемства асвячалі тэлеканалы “СТВ” і “Мир”, а буйны расійскі інфармацыйны партал “Жалезны свет”, які піша аб сілавых відаў спорту і адзінаборствах, ставіць мэтай іх папулярызацыю ў краінах блізкага і далёкага замежжа, адзначыў моц і тэхніку А.Лабаня ў матэрыялах, прысвечаных вынікам чэмпіянату. Дарэчы, гэта не першае ўпамінанне пра нашых землякоў­армрэстлінгістаў на старонках інфармацыйнага рэсурсу. Спадзяёмся, што і надалей іх імёны будуць прыцягваць увагу сродкаў масавай інфармацыі паспяховымі выступленнямі на іншых буйных спаборніцтвах.

Дзмітрый РАМАНОЎСКІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *