Дубровка ещё живая! Работники Дубровской больницы организовали субботники по наведению порядка в деревне

Общество

Гэтая некалі адна з самых буйных і прыгожых вёсак раёна зараз пакрыху прыходзіць у запусценне, і калі руплівыя гаспадары большасці тутэйшых сядзіб стараюцца падтрымліваць на сваіх участках прыгажосць і парадак, то грамадскія тэрыторыі, двары кінутых дамоў выглядаюць неахайна. “Якой жа недагледжанай стала ваша Дубраўка!” – з папрокам заўважыла, заехаўшы каля месяца таму ў мясцовую бальніцу, старшыня Вяркудскага сельвыканкама Вера Міхайлаўна Маслак.

– І ведаеце, так сорамна нам стала ад гэтых слоў! – расказвае галоўны ўрач мясцовай бальніцы Ганна Аляксееўна Аскерка. – Сабраліся мы сваім калектывам і падумалі: фактычна адны мы засталіся ў Дубраўцы ў якасці “баяздольнай” працоўнай адзінкі. А значыць – нам і адказ­ваць за стан вёскі: калі не мы, то хто? Прыдумалі сабе дэвіз: “Дубраўка яшчэ жывая!” і ў бліжэйшую суботу выйшлі на ўборку вёскі.

Пачалі з уласнай і навакольнай тэрыторыі, у наступныя дзве суботы ўзяліся за размешчаныя ў цэнтры пустуючыя дамы, дабраліся і да вялікага парку, які заўсёды быў славутасцю Дубраўкі: убіралі леташняе лісце, абразалі кусты. Канечне, фронт работ быў вялікі, аднак дубраўскім медыкам да працы не прывыкаць. Сярод найпершых перадавікоў генеральнай уборкі Ганна Аляксееўна называе Дзмітрыя Аляксандравіча Галубіцкага, які працаваў са сваёй бензапілой, Генадзя Аляксандравіча Краснова, на ўласным трактары якога вывозілі смецце, Жанну Генадзьеўну Юхноўскую, Марыю Аляксееўну Пруднікаву, Алену Аляксееўну Новікаву, Людмілу Мікалаеўну Падсаднік, Алу Леанідаўну Сяліцкую. Убачыўшы старанні медработнікаў, ім на дапамогу прыйшлі настаўнікі­пенсіянеры на чале з былым дырэктарам мясцовай школы Зінаідай Міхайлаўнай Гуськовай, вядома ж, падтрымала працоўны парыў аднавяскоўцаў і свайго мужа настаўніца Людміла Пятроўна Краснова, якая зараз працуе ў Глыбачанскай школе. Займаліся добраўпарадкаваннем і іншыя дубраўчане. Падчас рэспубліканскага суботніка медыкі наводзілі лоск на ўездзе ў вёску: фарбавалі ўстаноўлены тут крыж, прыводзілі ў парадак клумбы – хутка нарэшце па­сапраўднаму ўвойдзе ў свае правы вясна і зацвітуць на іх кветкі. Будзе Дубраўка радаваць вока мясцовых жыхароў, прыехаўшых з горада дзяцей і ўнукаў. Бо пакуль ёсць тут прыгожыя працавітыя людзі, вёска жывая.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



2 комментария по теме “Дубровка ещё живая! Работники Дубровской больницы организовали субботники по наведению порядка в деревне

  1. Да,жаль. Некогда многолюдная деревня, особенно в летний период,стала ( к сожалению) вымирать. Красивые места, природа, озёра. Много молодёжи. Летом на Дубровском озере собирались из разных городов, Ленинград, Минск, Подмосковье, Витебск, Полоцк и так далее. Желаю возрождения этой замечательной деревне и преображения местному населению. Да благословит вас Господь!

  2. Всё моё детство прошло в этой деревне.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *