В Ушачах появился новый сквер

Благоустройство

У пятніцу члены Ушацкага раённага выканаўчага камітэта і начальнікі аддзелаў высадзілі саджанцы туй насупраць будынка былой пачатковай Ушацкай школы. Нават цяпер там ужо праглядаецца прыгожы сквер. А якім стане з цягам часу гэтае месца адпачынку! Якое, дарэчы, пакуль не мае назвы. Хочацца, каб і праз гады імя сквера красамоўна нагадвала пра 2015­-ты – год 70-­годдзя Вялікай Перамогі і Год моладзі адначасова, каб трапна адлюстроўвала даніну памяці і ўдзяч­насць нашчадкаў, і каб было такім жа прыгожым, як і ідэя стварэння на месцы пустэчы сквера.

Некалькі яблынь, арэлі і круты гліністы пагорак, які заканчваўся мокрай нізінай, дзе нічога не хацела расці. Такім памятаюць гэтае месца некалькі пакаленняў ушачан. Прыкласці да яго дызайнерскую руку спрабавалі даўно. Быў нават праект добраўпарадкавання з пяццю прамянямі­дарожкамі ад круга ў цэнтры. Быў і намер выкапаць у нізіне вадаём. Але ішлі гады, а ўсе праекты так і заставаліся на паперы ці ў думках.

Бюджэтных грошай на добраўпарадкаванне школьнай тэрыторыі не было і сёлета. Таму і прыняў старшыня райвыканкама В.В.Родзіч рашэнне добраўпарадкаваць тэрыторыю за спонсарскія сродкі. А спонсарамі выступілі сам Віктар Віктаравіч, усе члены раённага выканаўчага камітэта і начальнікі аддзелаў. Яны ж і папрацавалі ў канцы мінулага тыдня, каб туі і ядловец, набытыя напярэдадні ў пітомніку, прыжыліся на новым месцы.

Дрэўцы розных памераў, сартоў і формы былі пасаджаны ўздоўж дарожак і разбітых кветнікаў. Сучасны выгляд скверу надавалі крыху раней настаўнікі і работнікі школы, якія разраўноўвалі прывезеную глебу, падчас суботніка ўкладалі плітку, завозілі валуны для музея камянёў. Яны ж на чале з дырэктарам школы Віталем Іосіфавічам Клімашэўскім будуць сачыць за іх паліўкай і захаванасцю. (З-­за пакуль недастатковай культуры нашых грамадзян за тэрыторыяй назірае відэакамера).

У скверы будуць устаноўлены лавачкі. Створыцца вельмі прыгожае месца, каб пасядзець, адпачыць, зрабіць здымак на памяць аб школе на такім прыгожым фоне.

Як і паведамлялася раней, сквер пакуль не мае імя. Мяркуем, што ў абмеркаванні яго назвы прыме ўдзел як старэйшае пакаленне, так і моладзь, для якой у першую чаргу і стваралася новая зона адпачынку. Свае прапановы паведамляйце ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама па нумарах: 2­79­45 і 2­06­04.

І канечне, сквер стане адным са знакавых месцаў добраўпарадкавання, што ўпрыгожваюць горад. А ідэя – вартая пераймання! Ушачане могуць збірацца разам, каб такім жа аазісам зрабіць свой двор, тэрыторыю ля арганізацыі ці прадпрыемства. Абмеркаваць жа ідэю добраўпарадкавання агульных месцаў варта з архітэктарам раёна. Ініцыятыва толькі вітаецца! Дарэчы, новыя зоны адпачынку замест балотцаў у цэнтры Ушачы з’явіліся таксама па ініцыятыве старшыні райвыканкама, а добраўпарадкоўваліся грамадой падчас суботнікаў.

Вольга КАРАЛЕНКА.



7 комментариев по теме “В Ушачах появился новый сквер

  1. Идея нового сквера замечательная. Однако возникает несколько вопросов. «Хочацца, каб і праз гады імя сквера красамоўна нагадвала пра 2015­-ты – год 70-­годдзя Вялікай Перамогі і Год моладзі адначасова, каб трапна адлюстроўвала даніну памяці і ўдзяч­насць нашчадкаў…» При всём уважении к памяти Великой Победы советского народа во 2-ой мировой войне невозможно всё притягивать к тем событиям. Неужели наша мирная созидательная жизнь, рождение детей, строительство новых домов недостаточная дань памяти? Тем более, что у нас в посёлке уже есть сквер, напоминающий нам постоянно о том времени.
    Может нам пора отдать дань памяти нашим Великим землякам, прославившим и Беларусь, и Ушаччину далеко за пределами стран бывшего СССР?! И много ли наших земляков и соотечественников становились номинантами на Нобелевскую премию по литературе???…
    Рыгор Барадулин и Василь Быков. Два имени, которые имеют полное право не быть забытыми, не быть задвинутыми на обочину нашей жизни! И мы как земляки обязаны сделать всё, что память о них действительно жила и цвела! Это люди, которые любили нашу ушачскую землю каждой клеточкой своей души. И никогда не стеснялись своего происхождения. Это настоящая гордость моей Родины,и не только малой.
    Три имени, при упоминании которых у иностранцев, с которыми я общалась, никогда не возникало вопросов откуда я: Марк Шагал, Рыгор Барадулин, Василь Быков. Спасибо им и низкий поклон!

  2. Да, и они не представители оппозиции.. Они патриоты земли белорусской! И это наша беда, что мы своих сограждан-белорусов, говорящих на родном языке, воспринимаем как инопланетян. А они всего лишь Белорусы…

  3. И посадить именные деревья в честь наших земляков и соотечественников: Рыгора Барадулина, Василя Быкова, Евдокии Лось, Петруся Бровки, Сергея Законникова, Алега Салтука, Валерия Маслюка, Геннадзя Гарбука, Виктара Буракова, Нила Гилевича, Ивана Мележа, Ивана Шамякина, Ларисы Гениюш и т.д. Получился бы огромный парк!

  4. Проблема нашего района в том, что в местной власти не хватает людей, способных индуцировать новые, нестандартные идеи и реализовывать неординарные проекты. Взгляните на лепельчан – на ровном месте своего «Цмока» раскрутили, на 8-ое августа такое шоу затеяли – мама не горюй! Только не говорите мне, что Ушаччина не имеет собственного потенциала. Просто его реализуют не те люди. Вернее, делают вид, что реализуют… .

  5. Очень приятно,когда люди нашего района предлагают свои идеи,планы,мысли…и очень хочется, что бы руководство нашего района брало на свое вооружение эти идеи и воплощало их в жизнь и продвигало их дальше….Никогда не забуду случай из своей школьной жизни в девяностых годах……..Нас вместе с учителями физкультуры попросили выкопать елочки в так называемом Лутовском лесу и посадить их вокруг школьного стадиона……в итоге мы получили ущерб лесному хозяйству,бесполезный труд школьников и учителей,а так же позор тому руководителю,который все это придумал.Понятно,что за этими елочками нужен был уход… и когда мы,дети,видели гибель этих елочек,и ничего не могли сделать стало очень обидно за разгильдяйство,за прихоть и неопытность………но мы ничего не могли сделать((((((Очень хочется,чтобы все планы,задумки воплатились в жизнь, и очень хочется,чтобы жители нашего района не осквернили этот парк,а только сделали его краше и достойнее!!!!!

  6. Вырезать старый надо было, а на его месте посадить новый.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *