В память об Ушачском Прорыве

70-годдзе Перамогі

ПРОБЕГ 026 Традыцыйная маладзёжная лёгкаатлетычная эстафета “Ушачы-мемарыяльны комплекс “Прарыў” прайшла ў раёне 4 мая і была прысвечана 66-гадавіне прарыву блакады і 65-гадавіне Вялікай Перамогі. Адкрыццё мерапрыемства і старт адбыўся на цэнтральнай плошчы гарпасёлка, а потым праз кожны кіламетр эстафетныя палачкі перадаваліся з рук у рукі членамі каманд аж да самага “Прарыву”. Першае месца ў эстафеце заняла каманда Ушацкай школы, другое — Мосарскай, трэцяе — Кубліцкай.ПРОБЕГ 053

Урачысты мітынг адкрыла начальнік аддзела райвыканкама па справах моладзі Н.І.Гардзіёнак. Удзельнікі ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання, а старшыня раённай ветэранскай аргані- зацыі У.М.Малаткавец і ветэран Вялікай Айчыннай вайны В.М.Клопаў усклалі вянок да Вечнага агню. Н.І.Гардзіёнак прыгадала маладым аб тых крывавых падзеях 1944 года, якія разгортваліся на гэтым свяшчэнным месцы. Са зваротам да моладзі выступіў В.М.Клопаў. Ад імя школьнікаў слова трымала вучаніца Плінскай школы Анастасія Кулага. А потым адбыўся ўрачысты прыём у члены БРСМ. Членскія білеты і значкі маладым людзям уручалі У.М.Малаткавец і В.М.Клопаў.

А.ПАШКОВІЧ.
 
 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *